пра́сніца, ‑ы, ж.
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сця́гаўя, сця́жкі ’кудзеля з ільну, што быў зблытаны’ (Варл.). Ад сцяга́ць ’сцягваць’, гл. цягаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).
2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пушы́цца, ‑шыцца; незак.
Быць, здавацца пушыстым. Раніцы ўставалі ружавыя, з ружовым снегам і ружовым інеем, якога багата пушылася на сценах, у падстрэшшах. Мележ. Пахне цёртым лёнам: на скрыні расчасаная на жалезным грабянцы з вялізнымі зубамі пушыцца кудзеля. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрэ́б’е ’грубая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні льну; палатно з такой кудзелі’ (ТСБМ). Славац. zrebe ’другаякасная пража’, славен. izgrebȋ ’тс’. Ц.-слав. изгребиѥ ’кудзеля’, ст.-слав. изгребь. Параўн. зрэбя, зрабіна́, згрэбліна, згрэбены (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. изгребье ’тс’. Ст.-бел. згребнина (1540, Марч., дыс.). Ад дзеяслова jьz‑greb‑ati з суф. ‑ije: jьzgrebije з далейшай стратай між зычнымі ‑g‑ і пачатковага jь‑. Гл. яшчэ грэбці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́тась, по́тэсь, потюсь, поцюсь ’прасніца’, ’дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Клім., Тарн., Чач., Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ТС; слонім., Сцяшк. Сл.), пптюс ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), поцесь (Нас.), поцясь ’тс’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; віц., Нар. словатв.), укр. потесь ’грэбень у калаўроце’, потюс ’кудзеля’, рус. наўг. потесь ’вясло’. Паводле ЕСУМ (4, 541), запазычана з польск. расіся ’прасніца’, што ўзыходзіць да *połesb, вытворнага ад * і esat і (гл. цясаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́дзіва, пра́дзева, прадзіво, прадзьво ’кудзеля, лён, прыгатаваныя для прадзення’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бесар., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’прадзенне’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’пража’ (Мат. Гом.). Укр. прядіво, прядиво ’пянька, прыгатаваная для прадзення’, рус. пряде(и)во ’кудзеля, пянька, прыгатаваныя для прадзення’, польск. przędziwo ’матэрыял для прадзення, пража’, чэш. předivo ’матэрыял дня прадзення’, в.-луж. předźvo, серб.-харв. предиво ’тс’, славен. predívo ’тс’, балг. пре́диво. Прасл. *pręd‑ivo. Да прасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
холст м.
1. (ткань) палатно́, -на́ ср.;
2. (картина) жив. палатно́, -на́ ср.;
3. (прядильный материал) техн. часа́ны лён, кудзе́ля, -лі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыканды́чыць ’цягаць за валасы’ (Нас.); параўн. таксама прыкундо́сіць ’пабіць’ (Нас., Рамз.). Да зафіксаванага там жа канды́чыць з той самай семантыкай. Апошняе з’яўляецца фанематычным карэлятам (які, магчыма, разумеўся як “антыэкспрэсіўная” форма) да незафіксаванага *кунды́чыць/*кундо́чыць, чаргаваннем у фіналі асновы звязаным з кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (гл.) < *ку́нды < ку́дла/‑ы ’валасы’ (гл.) < прасл. *kǫdьla/‑o (ЭССЯ, 12, 53–54). Безумоўна, не самым абгрунтаваным месцам з’яўляецца тут сувязь рэканструяванага *ку́нды з ку́длы, таму ЕСУМ (3, 142) прапануе іншую, даволі арыгінальную і несупярэчлівую ў семантычным плане версію — бачыць ва ўкр. кундо́сити, бел. кундо́сіць “зваротнае запазычанне” з якой-небудзь балтыйскай мовы, што можа быць зведзена да балт. *kundas ’кудзеля; валасы’ (параўн. літ. kuõdas ’чуб’) як адлюстравання прасл. *kǫda (‑у) ’кудзеля’, параўн. ко̀нди, ко̀нда ’кудзеля, ачоскі льну, канапель’. Пачатковае значэнне дзеяслова было, такім чынам, ’трапаць, церці (лён, кудзелю)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пра́дзіва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасці. [Аўгіньцы] трэба знайсці нейкую прычыну, каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу. Зарэцкі.
2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. Многа трэба прадзіва, каб столькі сукна саткаць. «Беларусь».
3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)