пазно́гаць, ‑гця, м.
Тое, што і ногаць. Алёшка кусаў пазногці на пальцах і спадылба кідаў на ўсіх .. гнеўныя, быстрыя позіркі. Карпаў. У нейкі крытычны момант у [Раісы] пасінелі пазногці і пульс упаў да мінімуму. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арты́кул, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікі навуковы або публіцыстычны твор у часопісе, газеце, зборніку.
Крытычны а.
2. Самастойны раздзел, параграф у юрыдычным дакуменце, слоўніку і пад.
А. канстытуцыі.
Слоўнікавы а.
3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў (спец.).
Расходны а.
4. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў (спец.).
А. тканіны.
|| прым. арты́кульны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зухава́тасць, ‑і, ж.
Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця. Шамякін. Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чыва ср. вещество́;
выбухо́вае р. — взры́вчатое вещество́;
○ абме́н рэ́чываў — обме́н веще́ств;
крыты́чны стан рэ́чыва — крити́ческое состоя́ние вещества́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераважа́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пераважаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Найбольш пашыраны, распаўсюджаны; асноўны, пануючы. Пераважаючым у беларускай арфаграфіі з’яўляецца фанетычны прынцып пісьма. Юргелевіч. Крытычны рэалізм заваёўваў пазіцыі пераважаючага напрамку ў літаратуры. Казека.
3. Дзеепрысл. незак. ад пераважаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус. дитя́ (де́ти), укр. дитя́ (ді́ти), польск. dziecię, чэш. dítě (děti), балг. дете́ і г. д. Прасл. *dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́лы ’голы’ (БРС). Рус. го́лый, укр. го́лий, польск. goły, чэш. holý, балг. гол, ст.-слав. голъ. Прасл. *golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням. kalo, ням. kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падыхо́д, -ду м., в разн. знач. подхо́д;
на ~дзе да ста́нцыі — на подхо́де к ста́нции;
крыты́чны п. — крити́ческий подхо́д;
педагагі́чны п. — педагоги́ческий подхо́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
небяспечны, страшны, сур'ёзны; круты, напружаны, крытычны, слізкі, коўзкі (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
рэалі́зм, ‑у, м.
1. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Рэалізм Горкага. Рэалізм Коласа. Мастацкі рэалізм.
2. Тэрмін, які неправамерна ўжываўся ў буржуазнай гісторыі філасофіі для абазначэння напрамкаў, процілеглых ідэалізму, а ў сучаснай буржуазнай філасофіі звычайна ўжываецца прадстаўнікамі некаторых плыняў (неарэалізм, крытычны рэалізм) для прыкрыцця іх ідэалістычнай сутнасці.
3. Напрамак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, што агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх.
4. Здольнасць цвяроза ацэньваць сапраўдныя ўмовы рэчаіснасці, магчымасці і пад. Рэалізм у планаванні.
•••
Крытычны рэалізм — метад перадавога мастацтва і літаратуры буржуазнага грамадства, для якога характэрна глыбока праўдзівае адлюстраванне жыцця з раскрыццём непераадольных супярэчнасцей буржуазна-памешчыцкага ладу.
Сацыялістычны рэалізм — метад мастацтва і літаратуры, для якога характэрна праўдзівае гістарычна-канкрэтнае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, барацьба за ўстанаўленне сацыялістычнага грамадскага ладу і камуністычнае выхаванне працоўных.
[Ад лац. realis — сапраўдны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)