рэалізм, ‑у,
1. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах.
2. Тэрмін, які неправамерна ўжываўся ў буржуазнай гісторыі філасофіі для абазначэння напрамкаў, процілеглых ідэалізму, а ў сучаснай буржуазнай філасофіі звычайна ўжываецца прадстаўнікамі некаторых плыняў (неарэалізм, крытычны рэалізм) для прыкрыцця іх ідэалістычнай сутнасці.
3. Напрамак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, што агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх.
4. Здольнасць цвяроза ацэньваць сапраўдныя ўмовы рэчаіснасці, магчымасці і пад.
•••
[Ад лац. realis — сапраўдны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)