адме́ль, ‑і, і (радзей) адме́ліна, ‑ы, ж.

Тое, што і водмель. Чайка кружыць над затокай, Свішча кулічок з адмелі. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхры́цькружыць віхрам (аб пыле, снезе)’ (БРС, Нас., КТС). Рус. вихри́ть, укр. вихри́ти, польск. wichrzyć, чэш. дыял. vichriť ’тс’. Да віхар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

высь, ‑і, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй; вышыня. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт. Колас. Арол чорны ўецца ў высі, Крыл[а]мі махае. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.

Прабыць нейкі час кружачы. У сяброў па школе даўні звычай — На кірмаш сысціся, Пагуляць... І на каруселі маляўнічай Разам адкружыць хвілінак пяць. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пакутаваць ад хрыпаты, гаварыць хрыпла. [Тамаш:] — Хрыпаю і баліць ва мне ўсё. Косці ломіць. У галаве кружыць. Чорны. // Утвараць хрып. Совы пад стрэхамі папазаводзіліся — хрыпаюць, як пачвары. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Узнімаць, кружыць што‑н. віхрам. Вецер ганяў па асфальце паперкі і віхрыў пыл. Карпаў.

2. Віхрыцца. З начной цемры адна за другой выплывалі вадзяныя горы, на вершалінах якіх.. віхрыла пена. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карусе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Ісці, ляцець і пад. кругамі; кружыць. Самалёты.. развярнуліся і пачалі каруселіць усё бліжэй і бліжэй. Лынькоў. Руневіч сядзіць каля апушчанага акна і.. глядзіць, як кружацца, паволі каруселяць за цягніком напоеныя сонцам палеткі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прата́к ’вельмі рэдкае рэшата’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. чэш. přetak ’сіта, рэшата’, славац. ’ток, гумно’, якое, паводле Махэк₂, 646, з’яўляецца зваротным дэрыватам ад točitiкружыць’, што ўказвае на тэхніку ачышчэння збожжа на рэшаце (гл. скружваць). Да ток, тачыць. Відаць, запазычанне праз польскую, калі ўлічыць лінгвагеаграфію, але польск. слова нам не вядома.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п'яніць, ап'яняць, хмяліць, шаламіць □ кружыць галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)