магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

Прамтаварны м.

2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).

Артылерыйскі м.

|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манапо́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Уст. Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — дзяржаўная крама, у якой прадавалі гарэлку. Два шчырыя сябры злазяць з воза, абдымаюцца, цалуюцца, адзін аднаго падтрымліваюць і ідуць да манаполькі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́біць ’пруткая выпукласць, дрэўка лука’ (Гарэц.). Ст.-рус. кибить ’дуга’. Запазычанне з тат. kibitкрама, будка’. Параўн. кібітка (гл.) (Фасмер, 2, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мучны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мукі, прызначаны для мукі. Вось ужо апошняя прама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. Пестрак.

2. Прыгатаваны з мукі. Мучны клей. // у знач. наз. мучно́е, ‑ога, н. Ежа з мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінарка ’бутэлька для віна’ (КТС) утворана ад лексемы віна́рня ’вінны пограб’; ’вінная крама’. Суф. ‑ка той самы, што і ў лексем бутэлька (гл.), мане́рка ’біклага’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разні́ца ’бойня’ (ТСБМ; зэльв., Сл. ПЗБ), ’сячкарня’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’бойня’, ’крама, дзе прадаюць мяса’ (Бяльк., Янк. БП, Яруш., Бір. Дзярж.), в.-луж. rěznica ’бойня’. Ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́вачка1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).

Ла́вачка2крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск. казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэ́рас, ‑у, м.

1. Разм. Справа, дзелавая патрэба. [Данілка:] А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны. Купала. — Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас. Зарэцкі.

2. Абл. Занятак гандлем; крама. — Які цяпер гандаль, хто цяпер гандлюе. Усе тыя, што калісь мелі свой інтэрас, цяпер вунь дзе гандлююць... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополия ’дзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖν ’прадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)