кра́ма, -ы, мн. -ы, крам і -аў, ж.

Магазін.

Купіць у краме.

Вакол крам ды зноў к нам (прыказка).

|| памянш. кра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. кра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кра́ма кра́мы
Р. кра́мы кра́м
Д. кра́ме кра́мам
В. кра́му кра́мы
Т. кра́май
кра́маю
кра́мамі
М. кра́ме кра́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кра́ма ж. ла́вка; магази́н м.;

вако́л крам ды зноў к нампогов. верну́ться ни с чем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ма, ‑ы, ж.

Магазін, лаўка ​2. Арлоўскі меў краму, прадаваў гарэлку, быў сядзельцам. Чарнышэвіч. Каля адной крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі — пакупнікоў заклікаюць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́ма1 ’магазін, лаўка’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Грыг., КЭС, лаг., Мал., Сцяшк., Шпіл., Яшк. IV). Ст.-бел. крама, крамъ (з 1582 г.) з польск. kram ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 3, 56; Кюнэ, Poln., 67.

Кра́ма2 ’тканіна’ (З нар. сл., Бір.). Гл. крама1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэрнэ́т-кра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-кра́ма інтэрнэ́т-кра́мы
Р. інтэрнэ́т-кра́мы інтэрнэ́т-кра́м
Д. інтэрнэ́т-кра́ме інтэрнэ́т-кра́мам
В. інтэрнэ́т-кра́му інтэрнэ́т-кра́мы
Т. інтэрнэ́т-кра́май
інтэрнэ́т-кра́маю
інтэрнэ́т-кра́мамі
М. інтэрнэ́т-кра́ме інтэрнэ́т-кра́мах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гіперма́ркет, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная крама самаабслугоўвання, якая гандлюе таварамі паўсядзённага попыту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́мны, -ая, -ае (разм.).

1. гл. крама.

2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме.

Крамная сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыкварыя́т, -у, М -рыя́це, м., зб.

Антыкварныя рэчы, а таксама крама, у якой яны прадаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́вкаII (магазин) кра́ма, -мы ж.;

ме́лочная ла́вка уст. кра́ма дро́бных тава́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)