глумі́цца, глумлю́ся, глу́мішся, глу́міцца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Марна траціцца, псавацца.

Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

Г. з дзіцяці.

|| зак. зглумі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зглу́міцца; зглу́млены (да 1 знач.).

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́шничать несов., разг. (над кем, чем) насміха́цца (з каго, чаго), кпіць (з каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасміха́ць ’насміхацца’ (швянч., Сл. ПЗБ). З насміхацца ў выніку кантамінацыі з польск. prześmiewać, prześmiewać się ’жартаваць, кпіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падны́кацькпіць, насміхацца’ (Шпіл.). Няяснае слова з-за адсутнасці параўнаўчага матэрыялу і геаграфічнай прывязкі. Магчыма, балтызм; параўн. літ. panieka ’пагарда да каго-н.’, paniekinti ’аднесціся з пагардай; пакпіць з каго-н.’, niektiпагарджаць’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, з *паднукаць ад выкл. ну! (параўн. яшчэ тураў. ны! выкл.), з развіццём семантыкі ’паганяць, падбухторваць’ — ’кпіць, насміхацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паке́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з каго-чаго.

Разм. Кпіць, насміхацца. Хлопцы сядзелі ў бытоўцы, курылі і пакеплівалі адзін з аднаго. Грахоўскі. Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі і часта з яго пакепліваюць. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпыня́ть несов., прост.

1. кало́ць;

2. перен. кало́ць, дапяка́ць, дайма́ць; (издеваться) кпіць, здзе́кавацца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасмяховіска, драг. посміховыско ’пасмешышча’ (Лучыц-Федарэц). Укр. посміховисько ’тс’. У выніку кантамінацыі ст.-слав. посмахатн еж ’кпіць’ і ст.-бел. пасмевіска ’кпіны, пасмешышча’ (1540 г.), якое са ст.-польск. pośmiewisko ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Забаўляцца, весяліцца. Болей за ўсіх пацяшаліся дзеці: Коўзаліся па бліскучым паркеце. Панчанка. Настаўнікі былі ў такім прыўзнятым настроі, што пацяшаліся словамі песні і крыўляннем Янкі Тукалы. Колас.

2. Здзекавацца, смяяцца, кпіць з каго‑, чаго‑н. Натоўп рагатаў, пацяшаўся з Каруся і цёткі Магды. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)