амазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.

2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках. Бядуля.

3. часцей мн. (амазо́нкі, ‑нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́лтыс, ‑а, м.

1. У буржуазнай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, — сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі. Колас. Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю... Сабаленка.

2. У Польскай Народнай Рэспубліцы — прадстаўнік інтарэсаў сялян вёскі ў грамадскім народным савеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дшыбе,

1. прысл. Убаку, на некаторай адлегласці. Адна хата стаяла наводшыбе. Жыць наводшыбе. □ Зусім наводшыбе стаіць адзінокая старая бяроза. Грамовіч. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). З завулка ехалі конна хлопцы і мужчыны. Белабароды Павал ехаў наперадзе, наводшыбе ад усіх — конь яго меў самы шырокі крок. Чорны. Касцёл стаяў за ракой, крыху наводшыбе ад мястэчка. Машара.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне ўбаку, на некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Камунальны аддзел не ў будынку райвыканкома, а наводшыбе мястэчка, у доміку з зялёнымі аканіцамі. Навуменка. Алесь і Уладзік зайшлі на нямецкі хутар, што стаяў наводшыбе вялікай вёскі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гато́вы ’гатовы’. Параўн. рус. гото́вый, укр. готовий, польск. gotowy, серб.-харв. го̀тов, ст.-слав. готовъ. Прасл. *gotovъ ’тс’. Найбольш верагоднай з’яўляецца этымалогія Трубачова: *gotovъ гэта вытворнае ад *gotŭ (*g​ătu, супін да і.-е. *g​ā̆ ’ісці’). Да семантыкі параўн. ням. bereit ’гатовы’ (reiten ’ехаць конна’), fertig ’тс’ (да Fahrt ’паездка, падарожжа’); гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 70–72 (там і агляд шматлікіх іншых версій). Прасл. характар маюць і вытворныя: *gotovati: бел. гатава́ць (БРС, Нас., Касп., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), ст.-рус. готовати, укр. готува́ти, польск. gotować, серб.-харв. го̀твати, ст.-сл. готовати і г. д.; *gotoviti: бел. гато́віць (Бяльк., Сл. паўн.-зах.), рус. гото́вить, укр. гото́вити, польск. (старое) gotowić, серб.-харв. го̀товити, ст.-сл. готовити і г. д. Агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

флаг, ‑а, м.

Прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведная формы і колеру (звычайна з якой‑н. эмблемай). Дзяржаўны флаг. □ У першы дзень работ на новым рубяжы будаўніцтва быў узняты чырвона-зялёны флаг нашай рэспублікі. Грахоўскі. // Сімвал дзяржавы, нацыі. На рэйдзе многа вялікіх суднаў пад рознымі флагамі. В. Вольскі.

•••

Застацца за флагам — а) у конна-спартыўных спаборніцтвах — не паспець прайсці дыстанцыю, адзначаную флажком, ва ўстаноўлены час; б) перан. адстаць у чым‑н. ад іншых, не дасягнуць мэты, не быць дапушчаным куды‑н.

Пад флагам якім або чаго — а) пад якім‑н. лозунгам, у імя чаго‑н.; б) прыкрываючы чым‑н. свае сапраўдныя намеры.

[Гал. vlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аціх, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з’явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.

3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль. // Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́сце, ‑я, н.

1. Рух, паход куды‑н. паводле якога‑н. звычаю, урачыстасці і пад. [Людзі], не звяртаючы на нас увагі, прадаўжалі сваё шэсце. Няхай. Нарэшце паказаліся гордыя бела-блакітныя сцягі і раўнюткія рады фізкультурнікаў, якія замыкалі святочнае шэсце. Карпаў. Моладзь наладзіла факельнае шэсце да Дзвіны. Хадкевіч. Па насыпу.. рухаецца нечаканае шэсце. Жанчыну ў стракатым плацці кожны пазнае адразу.. Следам за ёю шыбуюць Грушаль і сяржант міліцыі. Савіцкі. Захарчанка ехаў конна з левага боку атары. Замыкалі шэсце Паўлік і Мікешка. Беразняк. / у перан. ужыв. Сонца толькі пачынае сваё шэсце, яно ўжо недзе купаецца прам[я]нямі далёка ў росным лесе. Пестрак.

2. перан. Развіццё чаго‑н. Пераможнае шэсце нафтахіміі стала магчыма дзякуючы .. павелічэнню вырабу высакаякаснага бензіну. «Полымя». Камунізм пачаў сваё пераможнае шэсце ва ўсіх сферах людскіх адносін. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Зрабіць прыгодным для выкарыстання, прымянення ў пэўных мэтах. Прыстасаваць пыласос для пабелкі сцен. □ Для сушэння тытуню Гецольд прыстасаваў усе дахі і навесы сваіх будынкаў, зрабіў спецыяльныя стрэхі, дзе павінна было вянуць свежае лісце. Карпюк. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Яго па-ваеннаму прыстасавалі для перавозкі і грузаў і пасажыраў. Новікаў.

2. Прымасціць, прыладзіць з якой‑н. мэтай. Ад поўдня ён калупаўся ў гумне каля сячкарні і меркаваў, як прыстасаваць яе да прывада малатарні, каб нарэзаць сечкі конна. Чарнышэвіч. А Сашка-казак пад лёгкай тужуркай прыстасаваў нават аўтамат. Няхай.

3. Прымеркаваць да чаго‑н. у часе. Параілі Максіму не прыцягваць людской увагі і адмовіцца ад вясельнага банкету. Калі ж яны хочуць адзначыць гэту надзею ў сваім жыцці, дык няхай прыстасуюць да якой-небудзь іншай святочнай даты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)