бляша́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бляхі; зроблены з бляхі. Вецер ўрываўся ў бляшаны комін печкі, выдзьмухваў з яе попел, гаручыя іскры. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Многа, доўга пакашляць. Сотнікаў, падкурчыўшы босую параненую нагу, трымаўся за комін і кашляў. Цяпер ужо можна было не стрымлівацца і накашляцца ўволю. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Боўдуркомін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəlкомін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бундоркомін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал., 43), бу́ндур ’частка печы’ (Бесар., 149). Параўн. польск. дыял. bondur ’тс’ (гл. Варш. сл., 1, 189, пад bołdur). Бясспрэчна, звязана з боўдуркомін’ (гл.). Форма ўзнікла (дысіміляцыяй плаўных л‑р > н‑р) з *булдор, *булдур. Польскае слова, здаецца, запазычана з беларускай мовы. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дымахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Канал з вогнетрывалага матэрыялу для адводу дыму з печы (з топкі) у комін. Павел узлез на печ, выняў з коміна цагліну, усунуў у дзірку руку і абмацаў дымаход. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пустыннага; бязлюднасць, пустата. Толькі над хатай дарожніка, яшчэ больш падкрэсліваючы гаючую цішыню і пустыннасць, сціпла дыміўся комін. Брыль. Зрэдку пачуецца звонкі дзіцячы вокліч і сціхне, недарэчны ў гэтай пустыннасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камяно́к, кымянок ’ачаг’, ’каменне ў лазні’ (Нас., Нік. Очерки; дзярж., Шн. 2). Ст.-бел. коминокъ ’ачажок’, да комін (гл.). Парсун, таксама камінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́весці², -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.

1. каго. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).

В. куранят.

2. што. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).

В. новы сорт яблыкаў.

3. што. Збудаваць, паставіць.

В. комін.

4. што. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.

В. літару.

В. трэль.

5. каго-што. Апісаць у мастацкім творы.

В. вобраз сучасніка.

|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мураваць.

2. у знач. прым. Пабудаваны з цэглы або каменю. Мураваны комін. Мураваная сцяна. □ Хлопцам адразу кінулася ў вочы, што адзін трохпавярховы мураваны будынак ужо нават вызваліўся ад рыштаванняў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трубе́ль ‘трубач; той, хто трубіць’ (валож., ашм., Стан.). Рэдкае словаўтварэнне з суф. ‑ель назоўнікаў у якасці назвы асобы, “схільнай да пэўнага дзеяння” (Сцяцко, Афікс, наз., 38), магчыма, пад уплывам літоўскага суф. ‑ėlis, параўн. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119. Да труба1 (гл.); поўнае фармальнае супадзенне па паходжанні з в.-луж. trubjel ‘поўнае сцябло’, ‘комін’, гл. Шустар-Шэўц, 1535; параўн. таксама н.-луж. tšubal ‘труба’, чэш. troubleкомін’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *trǫbjel ‘трубка’ (Сной₂, 785).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)