Замо́ва ’заклінанне’. Укр. замо́ва ’тс’, польск. уст. zamowa ’закляцце’, н.-луж. zamołwa ’прабачэнне, абаронная прамова’, чэш. уст. zámluva ’заказ, клятва’. Параўн. рус. паўн.-дзвін. замо́вка ’заступніцтва словам’, пецярб. замовле́ние ’замова’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *замовити > замовіць ’выклікаць мовай чароўную дзею’, утворанага ад кораня, прадстаўленага ў мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закля́цце, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць — заклясці.

2. Тое, што і заклінанне (у 2 знач.). Мая дарагая матуля, Прывет і паклон мой табе, Тваё я закляцце ад кулі Заўсёды нашу пры сабе. Астрэйка.

3. Клятва, абяцанне, зарок. На гэтых завушніцах я напісаў закляцце — Усё, што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кля́сці ’праклінаць’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Янк. II, Яруш., Гарэц., Сцяшк., Бяльк.). Укр. клясти, рус. клясть, ст.-рус. клѧти ’тс’, ст.-слав. клѧти, балг. кълка, макед. колне, серб.-харв. кље́ти, славен. kléti ’тс’, польск. kląć, чэш. klíti, славац. kliať, в.-луж. kleć, н.-луж. klěś ’тс’. Вядомая этымалогія (Брукнер, 232) звязвае klęti з kloniti (клятва давалася на каленях) (Трубачоў, Эт. сл., 10, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсо́хнуць, ‑сохне; пр. адсох, ‑ла; зак.

1. Адмерці, засохнуць.

2. Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць. Паслядовіч. Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца. Прыказка.

•••

Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох(лі) гл. язык.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногіклятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што‑н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заве́т ’запавет’. Рус. заве́т, укр. заві́т ’тс’, польск. дыял. zawiat ’заклад’, чэш. závěť, уст. závėt ’запавет’, славац. závet, славен. zavèt, серб.-харв. за́вет, балг. кніжн. завѐт, макед. завет ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. завѣтъ ’умова, клятва, запавет, загад’. Бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік агульнаслав. характару ад дзеяслова zavětiti ’накладваць абавязак, абяцаць, загадваць’ < větiti ’ведаць’. Значэнне, а магчыма, і само слова замацаваліся, відаць, пад ст.-слав. уплывам (параўн. польск. семантыку і адсутнасць слова ў серб.-луж.). Словы таго ж кораня веча, савет (гл.). Шанскі, 2, З, 15–16; Фасмер, 1, 305; БЕР, 1, 574; Махэк₂, 687.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокам ’спецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárok ’тэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нароча ’наўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абяцанне, слова, зарок, гарантыя; абяцанка, абяцанка-цацанка, посул, бажба (разм.); абавязацельства, запэўненне, запэўніванне (кніжн.); прысяга, клятва (выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прадстаўні́к, ‑а, м.

1. Асоба, якая прадстаўляе чые‑н. інтарэсы, дзейнічае па даручэнню або ад імя каго‑н. Яшчэ мінулай восенню ў нас пабывалі прадстаўніка Штаба партызанскага руху з Масквы. Карпюк. // Службовая асоба, якая прадстаўляе сабой інтарэсы якой‑н. дзяржавы. Дыпламатычны прадстаўнік.

2. Чалавек, які прадстаўляе сабой пэўную групу людзей або якую‑н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх‑н. інтарэсаў. І гэтая пераклічка прадстаўніка старэйшага пакалення бальшавікоў з самым юным пакаленнем гучэла як клятва. Якімовіч. І. Замоцін, прадстаўнік старой акадэмічнай навукі, у новых сацыяльна-грамадскіх умовах здолеў зразумець сутнасць ленінскага вучэння аб культурнай спадчыне. Мушынскі.

3. Узор, экземпляр якога‑н. разраду жывёл, раслін і пад. Усурыйскі янот з’яўляецца адзіным прадстаўніком сямейства сабак, які на ўвесь зімовы час кладзецца спаць у нару, як мядзведзь ці барсук. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урачы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да урачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі; святочны. Урачысты дзень. Урачысты нарад войск. Урачыстае шэсце. Урачыстае пасяджэнне Мінскага Савета народных дэпутатаў.

2. Важны, знамянальны. Нібы шануючы ўрачыстую хвіліну развітання, людзі пайшлі маўклівыя, засяроджаныя. Лынькоў.

3. Які вызначаецца велічнасцю, выклікае ўзвышаныя пачуцці. Дзесьці заспявалі ў начы званы. Урачыстыя і трывожныя плылі галасы іхнія. Галавач. Адразу за агародам бор, гонкія ўрачыстыя сосны. Навуменка. Колькі ўрачыстага хараства тоіць ціхая летняя ноч! Дуброўскі. // Прыўзняты, патэтычны. Карніцкі пацалаваўся з дзецьмі, прамовіў ўрачыстым голасам: — Абвяшчаецца пасадка на самалёт «Партызанскі край — Вялікая зямля». Паслядовіч. // Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; стрыманы, строгі. Сход пачаўся а сёмай гадзіне. Нашы ўсе прыйшлі нейкія ўрачыстыя, апранутыя ў найлепшае адзенне. Сабаленка. Быў.. [начальнік цэха] урачысты, падцягнуты і крыху бледны. Карпаў.

4. Надзвычай сур’ёзны па сваёй важнасці, па свайму зместу. Урачыстая клятва. Урачыстае абяцанне. □ Запанавала напружаная цішыня, якую парушалі толькі ўрачыстыя словы прысягі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́рка ‘спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад.; лаянка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), свар, сва́ра ‘тс’ (Нас.; ЛА, 3; Сл. ПЗБ), сва́рба ‘тс’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Скарбы), свары́цца ‘спрачацца, крычаць; лаяцца’ (Нас., Касп., Ласт., Бяльк., Варл.), ст.-бел. сваръ (Альтбаўэр). Укр. сва́р(а) ‘сварка’, свари́тиса, рус. сва́ра ‘сварка, варожасць’, свари́ться, ст.-рус. сваръ ‘сварка’, сварити ‘спрачацца’, польск. swar, swarzyč sie, в.-луж. swar, swarić, н.-луж. swariś, палаб. svorĕt, чэш. svářit se, svár ‘сварка’, славац. sváriť sa, svár ‘тс’, славен. svȃr ‘ганьбаванне’, svaríti ‘ганьбаваць, перасцерагаць’, балг. сва́ра ‘сварка, спрэчка’, ст.-слав. сваръ ‘разлад, звадка, сварка’. Бліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: ст.-ісл. svara ‘адказваць’, гоц. swaran ‘клясціся’, ст.-в.-ням. swerian ‘клясціся, гаварыць пэўна’, лац. sermo ‘размова’, нов.-в.-ням. Schwurклятва’, гл. Траўтман, 296; Фасмер, 3, 569. Прасл. *svarь, *svara, *svariti ад і.-е. кораня *su̯er‑ ‘урачыста гаварыць’. Махэк₂ (594) *svariti спрабуе вывесці з *vaditi (гл. вадзіць) шляхам замены d на r у прыметніку *vadlivъ, адкуль гэтая змена распаўсюдзілася на назоўнік і дзеяслоў. Гл. таксама Борысь, 588–589; Шустар-Шэўц, 1383; БЕР, 6, 534; Бязлай, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)