хва́ткі, -ая, -ае (разм.).

1. Які спрытна, учэпіста хапае што-н.

Хваткія рукі.

2. перан. Спрытны, кемлівы.

Х. хлопец.

|| наз. хва́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

башкови́тый прост. разу́мны, ке́млівы, з галаво́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мозгови́тый разг. ке́млівы, ця́млівы; (умный) разу́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазгаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разумны, кемлівы, разважлівы. Мазгавіты хлопец [Віктар], з любога становішча знойдзе выхад. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́слы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Кемлівы, знаходлівы. — [Дзед Талаш] чалавек змыслы, хітры, асцярожны, але рашучы і смелы і чалавек паважаны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Той, хто ўмела вядзе справы; вынаходлівы, энергічны. Чыкілевіч — абаротлівы, кемлівы чалавек, спрытны гаспадар, жыве наводшыбе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торова́тый

1. уст. (щедрый) шчо́дры;

2. обл. (расторопный) ке́млівы, паваро́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́ўны, -ая, -ае.

1. Без пашкоджанняў, прыгодны для карыстання.

Спраўная машына.

С. матор.

2. Які знаходзіцца ў добрым стане; добры.

Спраўная гаспадарка.

С. конь.

3. Старанны, добрасумленны.

С. гаспадар.

4. Удалы, кемлівы.

С. хлопец.

|| наз. спра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і кемлівы. [Наташа] была не надта прывабная з выгляду, але кемная, вясёлая, і ўсё неяк ёй пасавала. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якому дадзены розум; надзелены розумам.

Разумная істота.

2. Кемлівы, разважлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю.

Р. чалавек.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці.

Разумная думка.

Разумнае слова.

4. Які адпавядае абставінам; мэтазгодны.

Разумная арганізацыя працы.

|| наз. разу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)