непрывы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Адсутнасць прывычкі да каго‑, чаго‑н. Прыкурыў чалавек і давай з непрывычкі кашляць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бухі́кацькашляць’ (Сцяц.). Параўн. рус. дыял. бухи́кать ’тс’, укр. бухи́кати ’тс’, бухи́‑бухи́! ’тс’. Экспрэсіўная форма да дзеяслова бу́хаць (гл.), слав. *buxati, якое, мабыць, мела значэнне і ’кашляць’ (параўн. рус. дыял. бу́хатькашляць’). Суфіксацыя: *‑yk‑. Але можна думаць і пра паходжанне ад выклічніка тыпу ўкр. бухи́! (аб кашлянні): *buxy‑k‑ati (параўн. яшчэ ўкр. кахи́!: кахи́катикашляць’, рус. хихи́: хихи́кать і г. д.). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раска́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Пачаць моцна і доўга кашляць. Крыху счакаўшы, Піліп раскашляўся. Ды так рас кашляўся, што аж заходзіўся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Абазвацца кашлем, закашляць.

2. што. Кашляючы, ачысціць горла ад чаго‑н.

3. Кашляць некаторы час. Пракашляць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Кашлянуць некалькі разоў; кашляць на працягу некаторага часу. [Сымону] далі слова. Ён доўга не адважваўся, пасля выйшаў, без патрэбы пакашляў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць кашляць. // Кашлянуць некалькі разоў запар. Праз нейкі час на веранду выйшаў Пілацееў. Сяляне закашлялі і паціху, амаль разам, прывіталіся. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́рхаць1кашляць’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Грыг.), ’харкаць’ (Гарэц.). Кантамінацыя харкаць і кашляць.

Ка́рхаць2 ’біць у патыліцу’ (Нас.), ла кархі (гл.).

Ка́рхаць ’каркаць злавеснай птушкай’ (Нік. Напаў.), да каркаць з экспрэсіўнай зменай к > х (параўн. карх%).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адка́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што‑н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.

2. Скончыць кашляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́хацькашляць’ (Сл. Гродз.). Ад ры́гаць (гл.), але тады незразумелыя прычыны аглушэння зычнага г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зайсці́ся, зайду́ся, зо́йдзешся, зо́йдзецца; зайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; зайдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замерці, знямець, страціць адчувальнасць.

Пальцы зайшліся ад холаду.

Сэрца зайшлося ад страху.

2. Памерці (разм.).

З. ад голаду.

3. Пачаць нястрымана плакаць, смяяцца, кашляць і пад.

З. ад смеху.

Дзіця зайшлося ад плачу.

|| незак. захо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)