неўсталява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не зусім сфарміраваўся, склаўся. Ужо трэцюю калыску Насцечка гушкае, мармычучы сабе пад нос яшчэ неўсталяваным, дзіцячым, голасам: «Спі, мой каток, чырвоны раток». Сабаленка.

2. Неўладкаваны, неналаджаны. Неўсталяванае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадпускаць дзяцей на каток. Паадпускаць супрацоўнікаў у адпачынак. Паадпускаць палонных. Мужчыны паадпускалі бароды. □ Паадпускалі коням церассядзёлкі, падкінулі свежай травы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасі́цца несов.

1. в разн. знач. проси́ться;

п. на като́к — проси́ться на като́к;

дзіця́ не про́сіцца — ребёнок не про́сится;

2. проси́ть поща́ды;

з языка́ про́сіцца — с языка́ про́сится;

само́ про́сіцца — само́ про́сится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саўге́ль ’коўзкае месца, каток’ (Касп., Яшк.), выкл. ’пра ссоўванне’ (Янк. БП), саўгу́нь ’тс’ (Нар. лекс.). Дэрываты ад соўгаць(ца) з суф. ‑ель, ‑унь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рол, ‑а, м.

Спец.

1. Цыліндр, вал, каток, які круціцца.

2. Скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай палосы якога‑н. матэрыялу. Рол бумагі.

3. Машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону.

[Ням. Rolle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ўзанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катання; каток. Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі не людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́га ж.

1. (приспособление для перекатывания грузов) като́к м.;

2. (брус, на который настилается пол) ла́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́жа 1, ‑ы, ж.

Тое, што і жыжка (у 1 знач.). Прыходзілася брысці па пояс у балотнай жыжы. Бядуля.

жы́жа 2, ‑ы, ж.

Дзіц. Агонь. — Зізя, зі-зя, — паказвае Лідачка пальчыкам на агонь у грубцы. — Жыжа, жыжа, каток, — адказвае старая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коцік, каток; пухнацік (ласк.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вало́к1каток’ (Яруш., ДАБМ, 825). Да вал3.

Вало́к2 ’папярочная планка ў граблях’ (Шатал.); ’частка грабель’ (Выг. дыс.); ’ворчык’ (Мат.). Да вал3.

Вало́к3 ’доўгія вузкія кучы сена’ (БРС, КЭС, Янк.₂). Да вал4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)