Лёндар, лондар ’макацёр’ (ТС) утварылася ў выніку перастаноўкі зычных з рондалькаструля з ручкай’ (< польск. rondel ’тс’ < франц. rondelle ’кружок, шайба’). Сюды ж памяншальнае жытк. лёндрік ’малы збан’ (Нар. словатв.) і швянч. лёндрачка ’від міскі’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзя́нка1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.

Мядзя́нка2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ндаль, рондлік, рандэляк, рондэлёк, рондэлек, рондэль, рондзель, ро́ндзялькаструля (звычайна медная) з доўгай ручкай’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Стан., Жд. 3, Шпіл., ТС; карэліц., Янк. Мат.; брэсц., гом., З нар. сл.; Байк. і Некр.; паст., Сл. ПЗБ), ’патэльня’ (Сл. Брэс.). З польск. rondel ’тс’, што з ням. reindel, rindel ’трохногі гаршчок’ < с.-в.-ням. rain ’гліняная патэльня на трох ножках’, ням. Rein ’мядніца, тыгель’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даве́рху, прысл.

Роўна з верхнімі краямі. Каструля была вялікая, на пяць літраў, і налілі ў яе амаль што даверху — на выпадак, калі хто папросіць дабаўкі. Дамашэвіч. На другі дзень Кастусь Махнач сустракаў каля кузні першую падводу, даверху нагружаную старым жалезным ламаччам. Курто.

•••

Знізу даверху — а) усюды, у любым месцы. У кошыку знізу даверху былі баравікі; б) ад ніжэйшых інстанцый да вышэйшых. У кнізе звыш двухсот дакументаў... Тут прадстаўлены ўвесь урадавы апарат знізу даверху. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́дым і курады́м, ‑у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́гель ‘пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ты́гель, ты́глік ‘гаршчок для плаўкі металаў’ (Ласт.), тыге́лік, тыде́лёк ‘тыгель (патэльня)’ (Сл. Брэсц.), тыгелёккаструля’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. tygiel, tyglik, tygielek, tegiel, якія з с.-в.-ням. tigel, tëgel ‘гаршчок, слоік’ (Махэк₂, 663; Брукнер, 567), нова-в.-ням. Tiegel ‘нізкі гаршчок, патэльня’, апошняе ўзыходзіць да італ. старога teglia ‘патэльня’ < позналац. tēganum < ст.-грэч. τήγανον ‘тс’ (Фасмер, 4, 56; ЕСУМ, 5, 564; Арол, 4, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́нка ’патэльня на ножках з доўгай ручкай’ (Сл. Брэс.; ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’драўляная міска’ (раг., Сл. ПЗБ; рэч., Нар. сл.; светл., рагач., рэч., б.-каш., ЛА 5), ’гліняная міска’ (Бяльк., Нар. Гом.; жлоб., б.-каш., чач., ветк., добр., рэч., маз., петр., гом., Сл. ПЗБ), ’звязка дроў’ (Шпіл.), руск. дыял. ры́нка ’гаршчок для кветак’, ’гліняная міска’, укр. ри́нка. З польск. rynka ’тыгель’, ’нізкая каструлька (раней гліняная)’, якое, як і пол. rondelкаструля’ (> бел. дыял. рандэлек), са ст.-в.-ням. rîna, с.-в.-ням. rîne, reindel, rindel, reinel ’трохногі гліняны гаршчок’, ’тыгель’, ’міска для малака’, ням. Reindel (Фасмер, 3, 529; Брукнер, 472; Трубачоў, Ремесл. терм., 297). З іншага боку можа быць звязана з ням. Ring, параўн. славен. rȋnka ’пярсцёнак’ (Сной у Безлай, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)