кастру́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кастру́ля кастру́лі
Р. кастру́лі кастру́ль
Д. кастру́лі кастру́лям
В. кастру́лю кастру́лі
Т. кастру́ляй
кастру́ляю
кастру́лямі
М. кастру́лі кастру́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кастру́ля, -і, мн. -і, -ру́ль, ж.

Пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, з ручкамі і крышкай для прыгатавання ежы метадам варкі.

|| памянш.-ласк. кастру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

|| прым. кастру́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастру́ля ж. кастрю́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастру́ля, ‑і, ж.

Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля. Паслядовіч.

[Ад ням. Kasserolle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастру́лякаструля’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кастрю́ля (дыял. кастру́ля), укр. кастру́ля (у Фасмера, 2, 208: укр. костру́ля). Запазычанне з еўрапейскіх моў. Паводле Фасмера, там жа, відавочна, узята з ням. мовы (Kastrol, Kasserolle). Першакрыніцай з’яўляецца франц. casserolleкаструля’ (Фасмер сумняваецца, што першакрыніцай можа быць гал. kastrol або н.-ням. kastroll). Шанскі (2, К, 88) усё ж мяркуе, што хутчэй за ўсё крыніцай рус. слова з’яўляецца гал. мова (у Пятроўскую эпоху гэта слова было ў марской лексіцы); ням. крыніца здаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каструля; рондаль (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ро́ндаль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Каструля з ручкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Каструля з герметычнай накрыўкай для хуткага прыгатавання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастрю́ля кастру́ля, -лі ж., ро́ндаль, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запая́цца, ‑яецца; зак.

Падвергнуцца запайванню. Каструля добра запаялася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)