Ачаво́к, очево́к ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Ад чаві́ць ’сціскаць, гнясці’, о‑чавок ’тое, што сціскае (кассё)’, або ’тое, што цісне, муляе (руку)’, параўн. блізкую тэрытарыяльна назву мулец ’тс’. Незвычайны націск на суфіксе, відаць, пад уплывам лучок, п́упок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугаўё ’дзяржанне пугі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.; в.-дзв., ашм., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк., Яруш., Гарэц.), пугаўе́ ’тс’ (Янк. 1), пуго́ўе ’тс’ (ТС), пу́гаўе ’тс’ (Гарэц.), пу́гайло ’тс’ (саліг., Нар. сл.), пуго́ўнік ’тс’ (ПСл). Вытворнае ад пуга1 (гл.) па ўзору касаўёкассё’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук1 (гл.) і рукава́ткарукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

черено́к м.

1. (рукоятка) дзяржа́нне, -ння ср.; ру́чка, -кі ж.; (ножа, вилки) тро́нкі, -каў ед. нет; (долота и т. п.) кало́дачка, -кі ж.; (косы) кассё, род. касся́ ср.;

2. бот., сад. чарано́к, -нка́ м., па́сынак, -нка м., ато́жылак, -лка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клю́чка1 ’кій, палка з загнутым канцом, матыка’ (Федар., Жыв. сл., Сл. паўн.-зах., Выг.). Гл. клюка©.

Клю́чка2 ’вочап’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Сцяшк., Сцяц.). Да ключка© (гл.).

Клю́чка3 ’крук, за які чапляюць пастронкі да плуга’ (Жыв. сл., Тарнацкі, Studia). Гл. ключкао.

Клю́чка4 ’дужка, якую прымацоўваюць да столі і вешаюць на ёй калыску’ (Булг.). Гл. ключка2.

Клю́чка5кассё, касільна’ (Тарнацкі, Studia). Гл. ключках.

Клю́чка6 ’драўляныя крукі ў ткацкім стане, пры дапамозе якіх прымацоўваюцца ніты’. Гл. ключказ.

Клю́чка7 ’прылада для віцця вяровак’ (З нар. сл.). Гл. ключка6.

Клю́чка8 ’прылада, якой размешвалі страву’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключках.

Клю́чка9 ’пожаг’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка2.

Ключка10 ’бусак’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рукая́тка ’частка прылады, за якую трымаюцца пры карыстанні’, ’частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, павароту і пад.’, рукая́ць ’рукаятка’ (ТСБМ); рукавя́тка ’тс’ (Касп.), рукавя́тка, рукава́ткакассё’, рукавя́тка, рукава́дка, рукая́тка ’ручайка’ (Сл. ПЗБ), рукая́тка ’ручка ў матавіле’, ’жменя лёну’ (міёр., Ск. нар. мовы), рукъвя́тка ’ручайка’ (круп., Нар. сл.). Укр. рукоя́тка, рукі́вʼя, рус. рукоя́ть, дыял. рукоя́тка, польск. rękojeść, чэш. rukojeťrukověť ’кіраўніцтва’), славац. rukoväť ’рукаятка’ і ’кіраўніцтва’, славен. rokovet ’пучок, жменя’, серб.-харв. ру̏кове̄т ’тс’, балг. ръкова́дка ’тс’, макед. раковатка ’тс’, ст.-слав. рѫкоѣть, рѫковѣть ’жменя, ахапак’. Прасл. *rǫkojětь, *rǫkovětь ’тое, што ахопіць рука’ — складаныя словы з *rǫkou̯ (дэрыват ад *rǫka, гл. рука) і *jęti ’браць’ (параўн. стараж.-рус. яти ’браць’, гл. яць, няць). Падрабязней гл. ESJSt, 13, 781 (з літ-рай); Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржанне, дзяржальна, ручка / у нажа ці відэльца: тронак / у касы: кассё, касаўё, касавільна / у грабель: грабільна / у пугі: пугаўё, пужальна / у цэпа: цапільна / у вуды: вудзільна / у сцяга: дрэўка / у шаблі: эфес; дзяржанка, дзяржак, дзержанок (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

стро́іць 1, строю, строіш, строіць; заг. строй; незак.

1. што. Разм. Рабіць, майстраваць. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю — ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.

2. што. У думках ствараць, намячаць, накідваць (планы, здагадкі і пад.). Каля Гнілога балота пастануць часамі дзядзькі, глядзяць, мяркуюць, праекты строяць. Колас. Вечарамі іншы раз, сабраўшыся сям’ёй за чаем,.. [Кудзіны] строілі планы на будучае, і ў гэтых планах цэнтральнае месца належала ёй, Марынцы. Хадкевіч. / у паэт. ужыв. Да працы ўсе, хто чуе сілу, Пад сцяг Чырвоны, Вольны сцяг! Капайце ворагам магілу, К Камуне стройце вольны шлях. Чарот. // Ладзіць, рабіць (прычоску). Марыйка ўзнімае галаву, падхоплівае рассыпаныя па плячах кучаравыя валасы, падыходзіць да люстэрка і пачынае строіць мудрагелістую прычоску. Ус.

3. што. Разм. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. І .. [бродаўцы] ўсе ў адзін мах: — Яўгена!!! — Не трэба хітрыкаў строіць. Баранавых. Над ёю [Марысяй] схілілася і строіла вясёлыя грымасы Ліна. Хомчанка.

4. каго-што. Ставіць у строй (у 1 знач.). Строіць полк.

•••

Смешкі строіць — насміхацца, смяяцца з каго‑н.

Строіць вочкі каму — какетліва паглядваць на каго‑н.

Строіць дурня — прыкідвацца дурнем.

Строіць дурня з каго — выстаўляць каго‑н. дурнем.

Строіць жарты (жарцікі) — жартаваць з каго‑н., насміхацца над кім‑н.

Строіць з сябе каго — прыкідвацца кім‑н., імкнуцца выдаць сябе за каго‑н., кім‑н.

Строіць камедыю — тое, што і ламаць камедыю (гл. ламаць).

Строіць кепікі (кпіны) — смяяцца, пакепліваць з каго.

Строіць міну — тое, што і рабіць міну (гл. рабіць).

стро́іць 2, строю, строіш, строіць; зак., каго-што.

Зрабіць трайным, размясціць, злучыць па тры, у тры разы, у тры столкі. Строіць рады. Строіць ніці. □ [Бадзягін:] — Заўтра ўсе як адзін павінны выйсці на ўборку. Здвоіць, строіць коней і працаваць на жняярках. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупы́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць і пад., недастаткова навостраны; проціл. востры. Тупы нож. Тупая сякера. □ Рыдлёўкі былі тупыя, а зямля цвёрдая, як камень. Асіпенка. // Які размешчаны насупраць завостранага канца, вострага краю. Тут жа ля воза [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ад невясёлых думак .. [Данік] абмакнуў у чарніла тупы канец алоўка і напісаў на парце: Д. Малец. Брыль.

2. Які не звужаецца ці мала звужаецца, закруглены на канцы. Мае бацькі як бы ў аддзяку за поспехі ў навуках купілі мне шарсцяны касцюм, шаўковую сарочку і бліскучыя туфлі з тупымі насамі. Навуменка. Мокры пясок заскрыпеў пад тупым носам баркаса. Самуйлёнак. // Шырокі, круглы (пра галаву, морду і пад. жывёл). Нерпы высоўваюць над халоднай паверхняй вады свае тупыя морды. Бяганская. Галава ў сазана маленькая, тупая, з тоўстымі мясістымі губамі і маленькім ротам. Матрунёнак.

3. перан. Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы (пра чалавека). Спачатку .. [Янка] стаў дарэктарам і два месяцы вучыў дзяцей на хутары ў нейкага шляхціца. Дзеці былі пераросткі і вельмі тупыя. С. Александровіч. [Андрэй:] — Што знайшла ў .. [Халусце] Алена? Дурны, тупы, як даўбешка. Чарнышэвіч. Няхай Баракаў бяздарны механік, тупы і абмежаваны чалавек, але ў яго сівыя скроні і дзеці ў інстытутах вучацца. Шамякін. // Які сведчыць пра разумовую абмежаванасць. [Пан] увесь час сыпаў тупыя жарты і танныя досціпы. Машара. // Неразвіты, слабы. Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы. Скрыган. // Пазбаўлены разумнага зместу, значэння. Стаяў між ёю [Марынай] і Данілам Тупы закон, як плот глухі. Колас. [Якаў:] — Работа бясконцая, жыццё тупое, толькі што іншы раз вечарам да шляхецкіх дзяўчат сходзіш. Чарнышэвіч. У .. [Курце] прабудзілася нешта жывое, чалавечае. Можа ўбачыў, што, акрамя аднастайнай і тупой лагернай службы, ёсць яшчэ на зямлі сапраўднае жыццё. Ракітны.

4. перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы (пра чалавека). І стаялі над трупам героя тупыя ад злосці Немцы. Страх ледзяніў іх звярыную кроў. Панчанка. // Які сведчыць пра атупенне, пазбаўлены разумнасці; бяссэнсавы. Тупы страх. Тупы смутак. □ З Андрэем Лясніцкі стараўся не бачыцца, бо чуў да яго нейкую незразумелую тупую варожасць. Зарэцкі. // Які нічога не выказвае, бяссэнсавы (пра погляд, твар і пад.). Тупы позірк. □ [Марына Паўлаўна] праводзіла .. [Карызну] тупым адзеравянелым поглядам і ціха, пахіліўшы галаву, выйшла на вуліцу. Зарэцкі.

5. Не востры, глухі; ныючы (пра боль). [Ліда] цяжка апусцілася на лаўку, і толькі цяпер, адчуўшы тупы боль у сэрцы, моцна прыціснула рукой тое месца на грудзях, дзе білася сэрца. Васілевіч. Тупы боль у плячах не даваў магчымасці прытуліцца да сцяны, і хлопец доўга сядзеў сагнуўшыся, потым лёг па жывот. Федасеенка.

6. Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі). Вецер свістаў ля акна, і чуцен быў трэск галін бярозы, што з тупым гукам біліся адна аб адну ў цемры. Пестрак. І раптам зверху даляцеў дзіўны тупы грукат, нібы нешта звалілася. Караткевіч.

•••

Тупы як абух — някемлівы, неразумны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)