знаро́к, прысл.

З якой‑н. мэтай, з пэўнымі намерамі; спецыяльна. Ехалі [немцы] полем — знарок аб’язджалі лес. Шамякін. Каршун, праходзячы паўз Васіля, знарок наступіў яму на нагу. Няхай. // Насуперак чыйму‑н. жаданню; назло. Тралейбус, здавалася, ледзь варушыўся, а прыпынкі былі доўгія, як знарок. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуля́к, ‑а, м.

1. Тое, што і каршун. Шуляк мільгнуў, нібы лязо нажа, — і змоўкла сойка ў кіпцюрах ягоных. Рудкоўскі.

2. Абл. Шула (у 2 знач.). Тата ў санях да варот пад’ехаў. Завязаў лейцы за дубовы шуляк, кінуў каню пад ногі жменю сена, у хату ідзе. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў. Даніленка. [Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці. Ляўданскі. // Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́ркі, ‑ая, ‑ае.

Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы. Убачыўшы .. [шчупака] сваім зоркім вокам, каршун кінуўся на рыбіну з вышыні. В. Вольскі. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула, і дакорліва ківала галавой. Шамякін. // Праніклівы, пільны, уважлівы. Будзь жа смелым і адважным, Зоркім цёмнымі начамі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружы́ць несов., в разн. знач. кружи́ть;

у не́бе ~жы́ў каршу́н — в не́бе кружи́л ко́ршун;

ён до́ўга ~жы́ў па незнаёмай мясцо́васці — он до́лго кружи́л по незнако́мой ме́стности;

к. галаву́ — кружи́ть го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суп1 ’вадкая страва-адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад.’ (ТСБМ, Сцяшк.; шальч., Сл. ПЗБ), ’булён’ (мёрск., Сл. ПЗБ), ’крупнік, крупеня’ (Бяльк.), су́пік памянш. (свісл., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. суп ’тс’, дзе з франц. soupe ’суп’ (адкуль таксама англ. soup, гал. sоер, ням. Suppe ’тс’), што з гала.-раманск. suppa, якое, як мяркуюць, узыходзіць да германскіх моў, параўн. гоц. supôn ’прыпраўляць спецыямі’; гл. Фасмер, 3, 804.

*Суп2каршун’, толькі ст.-бел. супъ, семпъ, сепъ ’сцярвятнік’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца з 1518 г.; запазычанне са ст.-польск. sęp ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143); але параўн. ц.-слав. сѫпъ ’тс’, адкуль магло быць запазычана ст.-бел. супъ. Укр., рус. суп, польск. sęp, в.-луж., н.-луж. sup, чэш., славац. sup, серб.-харв. су̑п ’тс’, балг. суп ’птушка Vulvur fulvus’. Прасл. *sǫpъкаршун’. Слова няяснага паходжання. Паводле Голуба–Копечнага (361), гэта варыянт з насавым галосным да *sop‑ (гл. сапці). Гл. Фасмер, 3, 804; Шустар-Шэўц, 1378–1379; Борысь, 542. Магчыма сувязь з насуплены, супіць (гл.) — з-за «насупленага» выгляду птушкі (Антропаў, Назв. птиц, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сары́ч ’драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк’ (ТСБМ). Праз рус. сары́ч ’тс’ з цюркскіх моў; параўн. паўн.-цюрк. saryča ’парода паляўнічых сакалоў’, тур. saryǯa ’жаўтаваты’, saryǯyk ’нейкая птушка’ (Радлаў, 4, 325). Назва птушкі ўтворана ад назвы колеру, параўн. уйг. saryɣ ’жоўты’, тур. sary ’тс’, чагат. sar ’шуленак, каршун’, манг. sar, калм. sar (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 152; Праабражэнскі, 2, 253). Версія аб роднаснасці са ст.-інд. sā́ram ’драўніна, стрыжань дрэва’, арм. uruk ’пракажоны’ абвяргаецца Фасмерам (3, 564).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзяўбці́ 1, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы! Шушкевіч.

2. перан. Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы... Машара.

задзяўбці́ 2, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб; ‑дзяўбла, ‑ло; зак.

Пачаць дзяўбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Парваць, разарваць на часткі. Спакойна і ўпэўнена.. я выцягнула бюлетэнь з сумачкі, падрала яго на дробныя кавалкі. Савіцкі. [Валя:] — А дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. Знасіць, неахайна або доўга носячы што‑н. Падраць абутак. Падраць за лета рубашку.

3. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і звяроў). Каршун падраў усіх курэй.

4. і чаго. Перацерці на тарцы нейкую колькасць чаго‑н. Падраць крыху бульбы на бліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ястрабі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ястраба. Ястрабінае пер’е. Ястрабінае гняздо.

2. Які ажыццяўляецца з дапамогай ястраба. Ястрабінае паляванне.

3. Такі, як у ястраба, уласцівы ястрабу; драпежны. Які змрочны твар у млынара Паківача. Як глядзяць на папа ягоныя ястрабіныя вочы. Караткевіч. У жанчыны з вёскі Ястрабень ёсць у смуглявым твары нешта ястрабінае — карыя праніклівыя вочы, кручкаваты тонкі нос, рэзкія рысы твару, жорсткія, скупыя губы. В. Вольскі.

4. у знач. наз. ястрабі́ныя, ‑ых. Сямейства птушак атрада драпежных, да якога адносяцца каршун, ястраб, арол і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)