ка́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл.

1. Мяўкаць (пра ката). Чмякнуўшыся з печы, кот пацёрся ля .. ног [Улляны], а потым ускочыў на табурэтку ля кухоннага стала і, не зводзячы жоўтых вачэй, ціха, нібы праз зубы, каўкаў і каўкаў. Гаўрылкін. // Каркаць (пра галку).

2. Назойліва прасіць, канькаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец. Гурскі. Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!» Куляшоў.

2. Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грак ’птушка грак’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. грак, польск. grak ’тс’. Параўн. яшчэ балг. гра́ка ’варона’. Утварэнне ад слав. гукапераймальнага дзеяслова *grakatiкаркаць’, ’лаяць; крычаць, голасна размаўляць і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 102–103; Фасмер, 1, 451. Сюды ж і бел. гра́кнуць ’грукнуць’, гра́кнуцца ’ўпасці’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́мкаць1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкаткаркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).

Тро́мкаць2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ўка ’галка’ (Касп., Сцяшк. МГ). Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 439, запазычанне з польск. мовы. У якасці крыніцы выстаўляецца польск. kawka ’тс’. Для дзеяслова ка́ўкаць ’мяўкаць’, ’каркаць’ (Сл. паўн.-зах. прыводзіць іншую крыніцу — літ. kaūkti ’выць’ (гл. падрабязна пад ка́ўкаць). Але справа не такая простая. Паколькі гэта лексема гукапераймальнага характару (параўн. польск. kawa, kawka, укр. дыял. ка́ва, літ. kóvas ’галка, грак’, чэш. kavka, серб.-харв. kȃvka, славен. kȃvka і г. д.), то падобныя ўтварэнні могуць узнікаць незалежна ў розных мовах. Гл. агляд Трубачова, Эт. сл., 9, 165–166, які мяркуе, што прасл. *kavъka ўтворана ад *kava ’тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 152; Слаўскі, 2, 108–109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крумка́ч1 ’воран, груган’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Шн., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Федар. VII, Сл. паўн.-зах.). Параўн. крумкач, крункач і літ. krunkōčius ’тс’ (там жа, 2, 530). Балтызм, які ўзыходзіць да літ. kruñktiкаркаць (пра варон)’. Наўрад ці неабходна разглядаць бел. крумкач, крункач як гібрыднае ўтварэнне (літоўскі корань, беларускі суфікс). Дакладным адпаведнікам бел. крункач з’яўляецца літ. krunkōčius ’воран’. Зразумела, што ўсе прыклады балтыйскай лексічнай інфільтрацыі ўзніклі ва ўмовах білінгвізму. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 69.

Крумка́ч2 ’жаба’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Крумкач (назва жабы), відаць, узнікла як кантамінаваная форма ад кумкаць (толькі пра жаб) (гл.) і крумкаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгата́ць ‘утвараць гукі скрыгату’, ‘скрыпець’, ‘рыпець’, ‘вішчаць’ (ТСБМ, Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ), скрыгіта́ць (Нас., Янк. 2, Сцяшк., Скарбы), скагата́ць ‘тс’ (Др.-Падб.), скры́гаць ‘тс’ (Нас., ТСБМ, Шат., Бяльк.), скро́гат (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.), скры́гат (ТСБМ, Др.-Падб.), ст.-бел. скрыгнуть зубамі (Альтбаўэр). Укр. скрегота́ти, скре́гіт, рус. скрегота́ть, скрежета́ть, скре́жет, ст.-рус. скрегътати, скрежьтати, скрьгътати, рус.-ц.-слав. скръгътати, польск. zgrzytać, чэш. skřehotatiкаркаць, квакаць’, серб.-харв. шкргу́тати ‘скрыпець’, славен. skŕgati, skrgútati ‘трашчаць’, балг. скъ́рцам ‘скрыплю’, макед. скрца ‘тс’, ст.-слав. скрьжьтъ ‘скрогат (зубоў)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 656–657; Махэк₂, 549). Параўноўваюць з ст.-ісл. skrǼkr ‘крык’, skrǼkja ‘крычаць’, англ. schriek ‘тс’, с.-н.-ням. schrêken ‘гучна смяяцца’, літ. kregždė̃ ‘ластаўка’, kregéti ‘рохкаць’ і г. д. (Фасмер, там жа). Борысь (739) узнаўляе прасл. *skъrgati ‘скрыгаць’, ад якіх утвораны інтэнсіўныя дзеясловы з суф. ‑ъt‑, ‑ot‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)