Сач’ю́ у выразе сачʼю гаварыць ’загаворваць ад сурокаў’ (Сл. ПЗБ). Уласна з вачэй, г. зн. загаворваць ад «дурнога вока», рус. сглаза; ‑у — стары канчатак парнага ліку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліфт (ТСБМ), як і ліфта ’ліфт’ (паст., Сл. ПЗБ) — з рус. лифт, якое з англ. lift ’тс’. Канчатак жан. роду ‑а пад уплывам больш ранняга ві́нда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сціць ’пасвіць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ). Да пасці́ 1 (гл.). Другі канчатак інфінітыва па аналогіі з па́сцівіць (гл.). Сюды ж пасціцца ’пасвіцца’ (воран., паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыса́ ‘пілавінне’, тріса́ ‘тс’ (раг., стол., ЛА, 1). Варыянт з метатэзай ад ты́рса (гл.), магчыма, звязаны з пераносам націска з асновы на канчатак, параўн. Векслер, Гіст., 216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пія́к ’п’яніца’ (ашм., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч — запазычанне з польск. pijak ’тс’ (тамсама, 3); сюды ж адаптаванае піяка (Нас., Сцяшк. Сл.; Скарбы: Нас.), канчатак ‑а, як у п’яніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (‑і́с).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віслагу́бец ’чалавек з тоўстымі абвіслымі губамі’ (глус., Янк. Мат.). Да ві́слы (гл.) і губы + суф. ‑ец (< ‑ьcь). Сюды ж віслагу́бы і віслагу́буй (Янк. Мат.). Канчатак ‑уй — тыповы палескі пераход ы → у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паці́хай ’ціха’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да па‑ і ціха (гл.). Канчатак (суфікс) -w, відаць, пад уплывам прыслоўя употай. Не выключае, што гэта суфікс параўнальнай ступені прыслоўя (як пярвей/ няйначай, раней, лепей).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́йма ’беспарадак’ (Жд. 3). Да рой 1 (гл.). Утворана ад дзеяслова раі́цца (гл.) пры дапамозе суф. ‑ма, як кры́чма, сі́дзьма і інш., які ўяўляе сабой канчатак Тв. скл. парнага ліку (Карскі 2-3, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скамлёты ‘тонкая жэрдка з трыма сучкамі на канцы (знімаць яблыкі)’ (мядз., Нар. словатв.). Утворана ад *скаміць, скамлю (гл. скамы) з суф. ‑от‑ + канчатак мн. л., першапачаткова назва дзеяння. Не выключана фармальнае збліжэнне з камлёт ‘саматканая суконная спадніца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)