батальённы воен.

1. батальо́нный;

б. каміса́р — батальо́нный комисса́р;

б. камандзі́р — батальо́нный команди́р;

2. в знач. сущ. (командир батальона) батальо́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзелаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзелавітага. Камісар стараўся трымаць сябе з такім спакоем і дзелавітасцю, нібы ён сапраўды ўсё можа. Мележ. [Бонч-Бруевіч] ветліва спаткаў .. [Мяснікова], бо паважаў за дзелавітасць, востры розум і прынцыповасць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...ком 1, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камітэт», напрыклад: мясцком, заўком.

...ком 2, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камісар», напрыклад: нарком, ваенком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт, далажыць (дакладваць) вышэйшай інстанцыі, начальству аб чым‑н. [Даніла] падыходзіць да Скібы і рапартуе: «Таварыш камісар! Партызанскі атрад баявую задачу выканаў». Крапіва. // Даваць справаздачу аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уласці́вы, ‑ая, ‑ае.

Які характэрны для каго‑, чаго‑н., з’яўляецца ўласцівасцю, якасцю каго‑, чаго‑н. Яшчэ з парога .. [гаспадыня] ветліва прывіталася, несучы на пухлявых губах усмешку, уласцівую толькі жанчынам. Колас. — А што думае камісар? — з уласцівай яму іранічнай манерай звярнуўся акцёр да хірурга. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батальённы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.

2. у знач. наз. батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блізару́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.

2. перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшпіліць.

2. у знач. прым. З незашпіленымі гузікамі; з разведзенымі краямі (пра адзенне). Паперадзе з вялікім пісталетам у руцэ ішоў бабруйскі камісар у расшпіленай скуранцы. Грахоўскі. Барада схавалася ў расшпілены каўнер гімнасцёркі, а рукі перакрыжаваліся на грудзях. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссі́лле, ‑я, н.

1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл; крайняя слабасць. Часам мільгалі ў ваччу нейкія чорныя кропкі. Камісар апускаў у бяссіллі галаву, прынікаючы ўсім целам да нагрэтага сонцам насцілу. Лынькоў.

2. Няздольнасць, немагчымасць зрабіць што‑н.; бездапаможнасць. Зося рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы мужу,.. але хутка пераканалася ў сваім бяссіллі. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчу́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Паддацца пачуццю хвалявання, замілавання, жалю. Камісар адчуў глыбокую ўдзячнасць да гэтага разумнага, смелага хлопца і расчуліўся да слёз. Шамякін. Прамова .. [Цімохава] была гарачая, сам прамоўца расчуліўся, і сляза вось-вось гатова была скаціцца з яго вострых і хітрых вачэй. Колас. Ваня расчуліўся ад нечаканай ласкі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)