расшпі́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшпіліць.
2. у знач. прым. З незашпіленымі гузікамі; з разведзенымі краямі (пра адзенне). Паперадзе з вялікім пісталетам у руцэ ішоў бабруйскі камісар у расшпіленай скуранцы. Грахоўскі. Барада схавалася ў расшпілены каўнер гімнасцёркі, а рукі перакрыжаваліся на грудзях. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)