рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран. Аўрамчык. — Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень. Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую пранікае святло ўнутр вока. У цёмных павялічаных зрэнках свяцілася жудасць. Бядуля. Вочы яго з зелянінкай у зрэнках цяпер, пры няроўным святле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. М. Ткачоў.
•••
Берагчы як зранку вока гл. берагчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыме́ць, ‑міць; незак.
Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаве́цкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з шыццём і рамонтам абутку; які служыць для шыцця і рамонту абутку. Шавецкая справа. Шавецкі варштат. □ Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Гарасім дастаў з шуфляды стала вялікую шавецкую іголку і даў мне. Якімовіч.
•••
Шавецкая смала гл. смала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцёра, ‑цярых, ліч. зб.
Пяць (ужываецца з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Пяцёра дзяцей. □ За купамі аголеных кустоў мітусіліся хлапчукі школьнага ўзросту. Было іх пяцёра. Колас. У той дзень зранку пяцёра .. [зняволеных] у паўразбураным начною бамбёжкаю цэху выкопвалі неўзарваную бомбу. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Гучна, з сілай упасці, ударыцца. Жахнуцца аб падлогу.
жахну́цца, ‑ну́ся, ‑не́шся, ‑не́цца; ‑нёмся, ‑няце́ся; зак.
Разм. Прыйсці ў жах, моцна спалохацца. Учора зранку Мікалай Аляксеевіч заглянуў на ферму і жахнуўся. Сена выйшла зусім. Навуменка. // У жаху адхіснуцца. Ад рэзкага свісту паравоза .. [Шагаметаў] жахнуўся, як ад страшэннае навалы, і мімаволі кінуўся ўцякаць. Каваль. Дайшоўшы да месца, .. [чалавек] аж жахнуўся, аж адскочыў назад. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзве́рх, прысл. і прыназ.
1. прысл. Вышэй паверхні чаго‑н., над кім‑, чым‑н. Глядзець паўзверх.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паўзверх» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што‑н. размяшчаецца, адбываецца ці рухаецца. Сонца зранку жарам пыша, Ветрык лісце чуць калыша, Вее чуць паўзверх зямлі. Колас. За шыбай ужо была снежная гурба. Паўзверх яе курыўся снег. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́васць, ‑і, ж.
1. Паўната жыццёвых сіл; жвавасць, ажыўленасць. Вясёласць і жывасць, з якімі Зося выязджала зранку ў поле, змяніліся шэрымі, заўсёднымі вобразамі. Гартны. // Імклівасць, вёрткасць, рухавасць. Жывасць рухаў.
2. Яркасць, выразнасць, вобразнасць. У асобных мясцінах мова помніка губляе сваю жывасць і непасрэднасць. Шакун. Нягледзячы на адсутнасць сюжэтнай напружанасці, апавяданні Змітрака Бядулі не пазбаўлены жывасці. Каваленка.
3. Вастрыня, сіла, яснасць. Аўтар падкрэслівае ў .. [Несцяровіча] назіральнасць і жывасць розуму. Барсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нада́вяча ’нядаўна’ (ляхав., Сл. ПЗБ), відаць, не можа разглядацца асобна ад надоечы (гл.), нагдовя, анагдове і інш., якія выводзяцца з прасл. *onogbda (гл. на́гды), прыслоўя адзайменнікавага паходжання (ESSJ SG, 2, 527), аднак націскное а ў корані дае падставы дапусціць сувязь з рус. давеча ’нядаўна’, на што звярнулі ўвагу аўтары слоўніка. Апошняе, як і бел. дивечы (Бяльк.), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах (рус. даве ’нядаўна’, укр. даві, ст.-слав. давѣ ’калі-небудзь, нядаўна’, славен. davė ’сёння, зранку’ і’ інш., прасл. *dave, звязанае з иаиьnъ ’даўні’). Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бязлай, 1, 95–96; Трубачоў, Эт. сл., 4, 198; SP, 1, 360–361. Магчыма, кантамінацыя надоечы і дивечы, што, аднак, цяжка дапусціць з лінгвагеаграфічнага пункту погляду.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рамантава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Праводзіць рамонт 1. Рамантаваць кватэру. □ Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, вароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас.
рамантава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Папаўняць табун або стада маладняком.
2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)