зра́нку

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
зра́нку - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня, раніцай.

З. пайшоў дождж.

2. З пачатку дня, з раніцы.

З. на нагах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зра́нку нареч. с утра́; спозара́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня; раніцай. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас.

2. З пачатку дня, з раніцы. Запрасіла нас палянка: — Адпачніце на траве, На нагах вы сёння зранку. Галіноўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спозара́нку нареч., разг. з са́мага ра́нку, зра́нку, на до́світку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поутру́ нареч., разг. (утром) ра́ніцай, раніцо́й, ра́нкам, ура́нку; (с утра) зра́нку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заштармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

1. безас. Пачаць штармаваць. Заштармавала зранку.

2. Трапіць у шторм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негліжэ́, нескл., н.

1. Лёгкае хатняе адзенне, якое носяць пераважна зранку.

2. у знач. прысл. У напаўадзетым выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́трэнь ’ранняя служба ў царкве’ (КСТ), ву́тріня ’тс’ (Бяльк.), укр. ву́треня ’тс’, рус. бранск. ву́трын ’тс’. Ад ц.-слав. оутрьнь ’ранні, ранішні’ або въ оутрьниизранку, раніцой’; параўн. таксама балг. ву́трин, ву́трина, ву́тирна ’раніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізра́на ’рана’, ’раней часу’ (Нас.). Рус. дыял. изра́на, ст.-рус. изра́нья ’рана, з самага ранку’. І‑ можна тлумачыць як пратэзу; параўн. зранку, зрання. Аднак не выключана, што бел. слова ўзыходзіць да ст.-рус. изранья, зафіксаванага з XIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)