абялі́ць, абялю́, абе́ліш, абе́ліць; абе́лены; зак., каго-што.

1. Зрабіць белым.

А. дрэвыў садзе.

2. Зняць скуру з забітай жывёліны (разм.).

А. барана.

3. Зняць кару з дрэва.

А. ліпу.

4. перан. Апраўдаць каго-н., зняць падазрэнне з каго-н.

Цяжка а. таго, хто сам сябе ачарніў.

|| незак. абе́льваць, -аю, -аеш, -ае і абяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отреши́ть сов. адхілі́ць, вы́зваліць, зняць (з чаго);

отреши́ть от до́лжности адхілі́ць (вы́зваліць) ад паса́ды, зняць з паса́ды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разу́цца, разу́юся, разу́ешся, разу́ецца; зак.

Зняць са сваіх ног абутак.

|| незак. разува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разніза́ць, -ніжу́, -ніжаш, -ніжа; -нізаны; зак., што.

Зняць нанізанае.

Р. пацеркі.

|| незак. разні́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скі́нуць ‘зваліць, саштурхнуць уніз’, ‘зняць, распрануць’, ‘заўчасна нарадзіць’, ‘зняць з пасады’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.). Гл. кінуць, кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павуці́нне, -я, н., зб.

Павуціна.

Зняць п.

Аблытаць павуціннем хлусні (перан.).

|| прым. павуці́нневы, -ая, -ае.

П. клешч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абялі́цьзняць кару, каб была відаць белая драўніна’ (Шат.). Тлумачэнне не дакладнае. Параўн. абяліцьзняць скуру з забітай жывёлы’ (Бяльк., Шн., КЭС). Гл. бяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размундзе́рыць ’адкрыць так, каб быў доступ да чаго-небудзь’ (Нар. Гом.). Семантычная інавацыя на базе мундзі́р (гл.) праз ’зняць мундзір’ > ’зняць верхняе покрыва’ > ’раскрыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны; зак., што.

Плугам зняць з паверхні зямлі.

З. пагорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Габлюючы, зняць, счысціць.

З. няроўнасці.

|| незак. згаблёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)