смещённый
1. зру́шаны, ссу́нуты, скрану́ты; пераме́шчаны;
2. зня́ты, мног. пазніма́ны;
3. зру́шаны; см. смести́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
устранённый
1. устаранёны; прыня́ты, прыбра́ны; зні́шчаны; ліквідава́ны;
2. зво́льнены, зня́ты з паса́ды; устаранёны; см. устрани́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Шамякін. Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста. Мележ. Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу. М. Ткачоў.
2. перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тало́н, ‑а, м.
1. Кантрольны лісток, які дае права атрымаць што‑н. Талон на харчаванне. Талоны на бензін. □ Дровы па талонах камунгаса разбіраліся жыхарамі Калінаўкі. М. Ткачоў.
2. Частка якога‑н. дакумента, якая аддзяляецца ад яго або, наадварот, застаецца пасля аддзялення. // Асноўная частка каштоўнай паперы (акцыі, акрэдытыва і пад.).
•••
Адмацавальны талон — дакумент, які пацвярджае, што хто‑н. зняты з партыйнага (камсамольскага) уліку ў партыйнай (камсамольскай) арганізацыі.
Прымацавальны талон — дакумент, які дае права стаць на ўлік у другой арганізацыі (партыйнай, камсамольскай).
[Фр. talon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фільм, ‑а, м.
1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. □ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.
2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.
3. Тое, што і фільмакопія.
•••
Панарамны фільм — фільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).
[Англ. film — абалонка, плёнка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.
1. Служанка, хатняя работніца. [Эрне] ўсё роўна: сталасць прыйшла без мінулага, а цяперашняе — без ніякай будучыні, і ёй што — так ужо і жыць прыслугай. Ракітны.
2. зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Карпюк.
3. зб. Работнікі, якія абслугоўваюць чыгуначны састаў, параход, самалёт і пад. На самалёце не было прыслугі і не было нават радыёстанцыі: пасажырам гарантаваўся бяспечны пералёт. Шамякін.
4. зб. Каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт. Чахол са ствала зняты. Прыслуга стаяла на сваіх месцах, іменна так, як належала па статуту. Нават Макоўчык быў гатовы: прыгнуўшы галаву, трымаў у .. руках працягнуты да зараджаючага снарад. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. уладаць (у 1, 4 знач.).
2. Тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай каго‑н., пад чыім‑н. кіраваннем. Каланіяльныя ўладанні. □ [Саля Калёнія] быў крайні паўднёвы пункт уладанняў Рыма ў Афрыцы. В. Вольскі. / у перан. ужыв. Набірае [вясна] паволі сталасць, Пашырае ўладанні свае. Прануза.
3. Уст. Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодаюць як уласнасцю. З Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем. С. Александровіч. [Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта. Колас.
4. перан. Панаванне. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак заіграе над зямлёю, раніца.. распастрэ над зямелькаю ўладанне. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бака 2. Бакавы вясляр.
2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.
бакавы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор. Шамякін. Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы. Мяжэвіч. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль.
2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] — Уся калона перад намі. Ззаду яе — нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты. М. Ткачоў.
•••
Бакавая лінія гл. лінія.
Бакавая падача гл. падача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снесённыйI
1. (доставленный, отнесённый вниз) зне́сены;
2. (отнесённый куда-л.) зане́сены;
3. (сломанный, разрушенный) зне́сены; (сорванный — ещё) сарва́ны;
4. (о голове) зня́ты, мног. пазніма́ны; сця́ты;
5. (переписанный, перенесённый вниз) зне́сены, перане́сены; см. снести́I.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)