хапу́га, -і, ДМ -пу́гу, Т -ам, м.; ДМ -пу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -пу́г (разм.).

Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канакра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Злодзей, які крадзе коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уго́нщик (машин) зго́ншчык, -ка м., зло́дзей, -дзея м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кішэ́ннік, ‑а, м.

Разм. Той, хто крадзе з кішэняў; кішэнны злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кішэні. Кішэнная тканіна.

2. Прыстасаваны для нашэння ў кішэні. Кішэнны гадзіннік. Кішэнны блакнот.

•••

Кішэнныя грошы гл. грошы.

Кішэнныя расходы гл. расход.

Кішэнны злодзей гл. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ару́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак. (разм.).

1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

А. лапатай.

2. Распараджацца, праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную), кіраваць чым-н., гаспадарыць дзе-н.

На дачы арудаваў злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцыдыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Злачынец, які адбыў пакаранне і зноў зрабіў злачынства (злачынствы).

Злодзей-р.

|| ж. рэцыдыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. рэцыдыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зладзе́йка, ‑і, ДМ ‑дзейцы; Р мн. ‑дзеек; ж.

Жан. да злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несу́н разг. нясу́н, род. несуна́ м., зло́дзей, -дзея м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карма́нный кішэ́нны;

карма́нные де́ньги кішэ́нныя гро́шы;

карма́нный вор кішэ́нны зло́дзей;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)