Пры́зба, пры́зьба, пры́сьба, пры́зба, пры́зыва, прі́зва, пре́зва, пріізба, прі́зьба ’невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты (часта абабіты дошкамі), зроблены для ўцяплення памяшкання’ (ТСБМ, П. С., Бес., Гарэц., Дразд., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Шат., Растарг., Янк. 2, Сцяшк., Шушк., Шатал., Ян., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 4), пры́збіна ’прыстаронак’ (бяроз., Нар. сл.). Узыходзіць да прасл. *pristъba < *pri‑jьstъba, якое, відаць, даволі рана пачало змешвацца з *prisъpa < *pri‑sъpa ’тое, што прысыпае’ (Карскі 2-3, 92), параўн. ст.-рус. присъпа, приспа ’насып, вал’ (Сразн.); далей па існуючай мадэлі — пры́спа ’тое, што прысыпана звыш меры; аддача з верхам пазычанай меры мукі’ (Нас.). Аддаленым вынікам гэтай кантамінацыі трэба лічыць фактычную дээтымалагізацыю лексемы ў формах з ‑зв‑ у частцы гаворак. Па той самай мадэлі, але з каранёвой часткай, якая звязана з зямля́ (< *zemja), утворана пры́зьма ’прызба’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. при́стьбаземляны насып вакол падмурка хаты, прызба’, при́зба, при́зьба, пры́зба ’невысокі земляны насып вакол хаты’, ’частка хаты, адасобленая сенцамі, пакойчык’, укр. при́зба, при́зьба, при́спа ’невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты’, польск. przyzba ’тс’, przyspa ’тс’ і ’пясчаная каса ў рацэ’. Паводле Банькоўскага (2, 956), у літаратурную мову форму przyzba ўвёў Міцкевіч. М. Младэнаў (Балк. Ез., XIV, 2, 1970, 29) лічыць балг. при́сба ’пакрытая тэраса перад домам’ запазычаннем з рум. prispă ’тс’. Гл. таксама БЕР, 5, 733; ЕСУМ, 4, 577.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушка́нчык ‘стэпавы грызун, земляны заяц, Dipus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую (тушка́н, тушка́нчык) ці ўкраінскую (тушка́нчык) мову запазычана з цюркскіх моў; параўн. уйг. tušgan, чагат. taušgan ‘заяц’ < tauš‑ ‘скакаць, бегаць’ (Анікін, 573; Фасмер, 4, İ29; ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Земя́кі ’бульба’ (Сцяшк.). З польск. дыял. ziemiaki, літ. ziemniaki ’тс’, утворанага на базе калькі назвы бульбы ў некаторых еўрап. мовах са значэннем ’земляны яблык’ франц. pomme de terre з 1655 г. для абазначэння земляной грушы, тапінамбура, Helianthus tuberosus, а з другой палавіны XVIII ст. — бульбы, ням. дыял. Erdapfel, гал. aardappel) з прыметнікавай асновы ziem(‑ьn)‑ (ад ziem‑ia, гл. зямля) з суфіксам ‑iak.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́зба, ‑ы, ж.

Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу. Сабаленка. Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган. Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пя́ля1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́ль ’палонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.

Пя́ля2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус. пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?

Пяля́ ’рэшткі паселішча, земляны вал’ (радун., Мястэчка, 1999, 4). Балтызм, параўн. літ. pylà ’вал, насып’, piliãkalnis ’гарадзішча’, pilis ’замак’, pỳlimas ’вал, насып’ (< pilti ’сыпаць, ліць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нтул ’ядавіты павук, Lycosa Tarantula’ (ТСБМ), таранту́л ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. тара́нтул, польск. tarantula. Праз рускую або польскую мову (гл. форму з націскам на канцы слова) з заходнееўрапейскіх або непасрэдна з с.-лац. tarantula ’тарантул’ < італ. tarantola ’тс’; апошняе — ад назвы горада Taranto < лац. Tarentum, дзе быў пашыраны гэты від павука (ЕСУМ, 5, 519; Фасмер, 4, 22; Голуб-Ліер, 477). Ластоўскі падае ў якасці народнага адпаведніка мізгі́р ’ядавіты земляны павук’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.

Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).

|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Чарвячная перадача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курга́н, а́ і ‑а; мн. курганы́, ‑о́ў і курга́ны, ‑аў; м.

Высокі старадаўні магільны насып. Скіфскі курган. □ Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. Каля вёскі Ствольная ўзвышаецца сярод поля даволі вялікая група старадаўніх курганоў. В. Вольскі. // Горка, узгорак. Шкода светлай ручаінкі У берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Колас.

•••

Курган Славы — конусападобны земляны насып з мемарыяльнымі архітэктурнымі надбудовамі для ўвекавечвання подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́спа1 ’насып, верх; збожжа, насыпанае звыш меры’ (Нас., Яруш.). Паводле Насовіча, ад сыпаць, насыпаць (Нас., 319).

На́спа2 ’лес, які расце на ўскраіне поля’ (Шн.), іціць у κά‑ спу ’ісці ў малады лес збіраць грыбы’ (Нік. Посл.). Відаць, ад насыпаць, гл. насып ’насыпаны вал, тэраса’, параўн. рус. смал. на́спа ’насып (земляны)’, польск. naspa ’тс’, чэш. дыял. tiäspa ’тс’ (< *nasbpay гл. Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215); значэнне ’малады лес’ другаснае, узнікла ў сувязі з тым, што звезенае на край поля каменне, ламачча і пад. хутка зарастала хмызняком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х м., в разн. знач. оре́х;

земляны́ а. — земляно́й оре́х;

вадзяны́ а. — водяно́й оре́х; рогу́льник;

вы́рабіць пад а. — отде́лать (разде́лать) под оре́х;

зарабі́ць на ~хі — зарабо́тать на оре́хи;

дастало́ся на ~хі — (каму) доста́лось на оре́хи (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)