срыва́тьI несов. (к сорва́ть)

1. зрыва́ць;

2. (брать лишнее) зрыва́ць; здзіра́ць; лупі́ць;

3. (вымещать) спаганя́ць; см. сорва́ть 1, 2, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кра́пштаць ’драпаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. krapštytiздзіраць’ (там жа, 2, 517). Польск. krapsztać ’калупаць у носе’. Запазычанне з літ. krapštyti ’драпаць, калупаць’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (I), 62; Грынавецкене і інш. ZKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драць ’драць, рваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Рус. драть, укр. дра́ти, польск. drzeć, серб.-харв. дра́ти, ст.-сл. дьрати. Прасл. *dьrati, *derǫ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 218): да і.-е. *der‑/*dr‑ (параўн. літ. dìrti, ст.-інд. dr̥ṇâti, грэч. δέρωздзіраць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 504–505; Бернекер, 1, 185–186; Траўтман, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаблі́ць, скаблю, скобліш, скобліць; незак., што.

1. Знімаць, здзіраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад. [Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць. Скрыпка. Дошкі сонечным ранкам.. майстра сушыў, Як паспелі, рубанкам, фуганкам Скабліў і скабліў. Куляшоў. // Абл. Чысціць (бульбу). А дзяўчынкай, яшчэ да вайны, часта гаспадарыла ў суседчынай хаце: падмятала і мыла падлогу, памагала бульбу скабліць. Лось.

2. перан. Біць, катаваць; караць. [Дзед:] — І пачалі яны [ворагі] там, у нейкім сутарэнні, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай... Брыль. Астап Вячэра расказвае, як яго скаблілі бізунамі за ўдзел у паўстанні рыбакоў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скабі́ць ‘скрэбці (бульбу)’ (Мат. Гом.), магчыма, сюды ж (калі гэта не другаснае ўтварэнне) ска́біць ‘заганяць стрэмку’ (Нас., Байк. і Некр.), параўн. каш. skobʼicздзіраць кару з дрэва’. Відаць, узыходзіць да прасл. *skobiti ‘скрэбці вострай прыладай’, роднаснага літ. skõbti ‘дзяўбсці, рваць, шчыпаць’, лац. scabere ‘драпаць’, ст.-в.-ням. scaban ‘тс’, ням. schaben ‘скрэбці, церці’, адносна якога выказваецца меркаванне пра яго страту ў славянскіх мовах яшчэ ў праславянскі перыяд (Варбат, Этимология–1971, 3). Гл. таксама SEK, 4, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брус, брусо́к. Рус. брус, ‑ок, укр. брус і да т. п., польск. brus, чэш. brus, балг. брус, серб.-харв. бру̑с і г. д. Слав. *brusъ ’брус; тачыльны камень’. Аблаутная форма да *brъs‑ (параўн. ц.-слав. бръснѫти ’скрэбці, брыць’). Далей параўноўваюць літ. braũkti ’выціраць і да т. п.’; ст.-ісл. brúna ’тачыць’ і інш. Бернекер, 91; Праабражэнскі, 1, 42; Брукнер, 42; Фасмер, 1, 220; Слаўскі, 1, 45 (*bhrou‑k̑‑ ’церці, здзіраць’); Махэк₂, 68 (іншая версія). Булыка (Запазыч.) лічыць ст.-бел. брус паланізмам. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ля, гу́ла ’гуля’ (БРС). Рус. гуля, укр. гуля, польск. gula і г. д. Прасл. *gulʼa ’тс’ (агляд семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 169–170). Лічыцца звязаным са ст.-інд. gōla‑ ’шар’, ст.-ісл. kúla ’шар, мяч, гуля’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 473 (там агляд версій). Бернекер (1, 362) прапануе іншую версію; сувязь з серб.-харв. гу́литиздзіраць скуру, кару’. Гэта тлумачэнне, якое Слаўскі (1, 376) лічыць няпэўным, Трубачоў (там жа, 170) лічыць верагодным.

Гу́ля ’голуб і галубка’ (Нас.). Відаць, ад гукапераймальнага гулю‑гулю (Нас.), якім прынаджваюць голуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫtiздзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)