Тра́фіць ‘папасці, пацэліць’: цѣливъ въ ворону, а трафивъ в корову (Нас.), ‘патрапіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘здагадацца, скеміць’ (Сцяшк. Сл., Шпіл.), ‘дайсці’: трафив да адной гари (Кітаб Луцкевіча), ‘прылажвацца, дагаджаць’ (Мал.; капыл., Жыв. сл.), тра́фіццаздарыцца’ (Нас., Ляц.), сюды ж патра́фіць ‘трапіць; адгадаць’ (Шпіл.), траф ‘меткі ўдар’ (Нас.), ст.-бел. трафити, трапити, трахвити ‘пацэліць, натрапіць, змагчы, здарыцца’ (ГСБМ), трафитисяздарыцца, адбыцца’ (Ст.-бел. лексікон). Са ст.-польск. trafić, trapić < с.-в.-ням. trëffen ‘трапляць’, ‘сустрэць, наткнуцца на каго-небудзь’, ‘дасягаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 189; Борысь, 639; Вінцэнц; ЕСУМ, 5, 622). Гл. трапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклю́чыццаздарыцца’ (Ян., ТС), ’стаць, зрабіцца’ (светлаг., SOr, 39, 356), пріключы́цца ’тс’ (Бяльк.), прыключы́цца ’прыстаць (пра хваробу)’ (в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ); сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: пры́ключка ’прыгода’: ліха пры́ключкі шукае (Ян.), прыклю́чка ’падстава для папрокаў’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приключай ’выпадак’ (Ст.-бел. лексікон), приключение ’выпадковасць’ (Сл. Скарыны), укр. приключи́тисяздарыцца’, при́ключка ’прыгода; падстава, нагода, прычына’, рус. приключи́ться, ст.-рус. приключитися ’адбыцца, здарыцца’, прыключаи ’выпадак’, по приключаю ’выпадкова’, приключение, приклучение ’выпадковасць’ (Сразн.), славен. prikljúčiti se ’далучацца; адбывацца’, балг. старое приключа се ’здараецца’, ст.-слав. приключити сѧ ’адбыцца, здарыцца’, по приключаю ’выпадкова’. Узыходзіць да прасл. *priklʼučiti () < *klʼučiti () з шэрагам значэнняў, рэалізаваных у славянскіх мовах (ЭССЯ, 10, 50), у тым ліку ’далучацца, злучацца’, параўн. ключ4 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 364; ЕСУМ, 2, 468; БЕР, 5, 714, 715.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приключи́тьсяI сов. (случиться) зда́рыцца; (произойти) адбы́цца; ста́цца;

приключи́лась беда́ зда́рылася (ста́лася) бяда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́на², ране́й, прысл.

1. Раніцай, уранні.

З вечара да рана (наз.).

2. Раннім часам; пра ранні час.

Прыехаць вельмі р.

3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

Р. вярнуцца дадому.

Р. легчы спаць.

Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нязда́ра (незда́ра) ’няздольны да працы; нязграбны’ (Цых., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ’бяздарны’ (Яруш.). Да здарыцца ’удацца’ (Нас.), параўн. не́ўдаль ’няўдаліца’, нязда́тны ’няздольны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тисяздарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадчува́нне, ‑я, н.

Няяснае пачуццё чакання чаго‑н., што можа здарыцца, адбыцца. Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. З’явіцца ў выніку чаго-н., выйсці.

На здымку ён атрымаўся надта прыгожы.

Раман атрымаўся цікавы.

З яго атрымаецца добры спецыяліст.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н.

|| незак. атры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца і атрымо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Хвалявацца некаторы час. [Маеўскі:] — Ты беражы сябе, Лена. Са мною ўжо нічога не здарыцца. А вось за цябе мне яшчэ давядзецца пахвалявацца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́сціся, страсецца; пр. стрэслася; зак.

Разм. Здарыцца, адбыцца. А .. [сяляне] ж цяпер самі — улада. Толькі адкрый ім вочы, каб паверылі ў сябе, каб зразумелі, што стрэслася ў свеце. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)