Разбія́ка ’забіяка, задзіра’ (Нар. Гом.), укр. розбия́ка. Утворана ад раз- і біць (гл.) з дапамогай суф. ‑як‑, як здаравя́ка ’дужы чалавек’, спакайня́ка ’спакойны чалавек’ (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брысь1 выклічнік для адгону ката’, брысюга тоўсты кот’ (Гарэц.). Рус. брысь ’тс’. Гукапераймальнае ўтварэнне (гл. Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 223). З іншага боку, думаюць пра паходжанне ад дзеяслова рус. брыснуть ’адагнаць кошку’ (Шанскі, 1, Б, 205; < бросать, брыкать, брызгать). Брысюга ’тоўсты кот’, можа, адносіцца і да брысь2 (гл.).

Брысь2здаравяка-лайдак’ (Яўс.), здаровы, але гультаявалі чалавек’ (Юрч.), ’здаравяка; моцны, мажны мужчына’ (Гарэц.), ’здаровы, чырванатвары чалавек’ (Сцяц.), чырвоны, як брысь’ (Др.-Падб.). Запазычанне з польск. bryś (памяншальнай формы да brytan ’сабака англійскай пароды’, гл. Брукнер, 43). Да семантыкі параўн. брыта́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламаві́к1 ’зборшчык утыльсыравіны, металалому’ (Сцяшк.) — новае ўтварэнне. Параўн. рус. ломовое железо ’металалом’. Ламавік ’перавозчык цяжкіх грузаў’, ’конь для перавозкі цяжкіх грузаў’ (ТСБМ), відавочна, запазычана з рус. мовы (параўн. Даль₃, 2, 686). Гл. ламавік2.

Ламавік2, лъмаві́к, лымаві́к, лымаві́наздаравяка’ (міёр., З нар. сл., Яўс.), рус. ломовик ’асілак, здаравяка’, лом ’моцны, фізічна здаровы чалавек’, ломовина ’тс’, ’няўклюда, нязграбны ў рухах’. Да лама́ць (гл.). Утворана ад ⁺ламавы, рус. ломовой ’цяжкі, бялізны, нязграбны’. Параўн. семантычна блізкае літ. āp‑lamas ’нязграбны, нязручны’. Чэш. і славац. lomový фармальна да ⁺ламавы, але адрозніваецца семантыкай (’які колецца ў кар’еры’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басі́лаздаравяка-лайдак’ (Яўс.). Параўн. рус. дыял. баси́ла ’франт; бяспутны чалавек, хуліган’, баси́ло ’горды чалавек; франт’. Мабыць, звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. ба́си́ть ’выстройвацца, франціць’, ’трымацца горда, важнічаць’ (паходжанне яго не вельмі яснае). Гл. баской.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геркуле́с ’асілак, здаравяка; назва круп’ (БРС). Рус. геркуле́с, укр. геркуле́с. У аснове ляжыць лац. форма Hercules ст.-грэч. імя асілка Ἡρακλῆς (Ἡρακλέης). Як назва круп — запазычанне з рус. геркуле́с ’тс’ (дзе адзначаецца ў слоўніках з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́ч ’чалавек з вялікім ілбом’ (БРС), лоба́чздаравяка’ (ТС), ’кукса; карова без рог’ (Сцяшк.) суадносіцца з прым. лабаты (гл.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства палес. лаба́ч ’невялікі шчупачок’ (Крыв.) утворана пры дапамозе суф. ‑ач, які ўказвае на характэрную знешнюю прыкмету (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вышиба́ла м.

1. уст., прост. выкіда́ла, -лы м.;

2. (верзила) прост. бамбі́за, -зы м. и ж.; грамі́ла, -лы м., здаравя́к, -ка́ м., здаравя́ка, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які раскіс, ператварыўся ў вязкае месіва. Раскіслая дарога. □ Ледзь вырываючы ногі з раскіслага глею, [Гораў] пайшоў да брамы. Караткевіч. // Набраклы, размоклы. Валодзя не сказаў нічога, адно задуменна пазіраў з-пад раскіслага, падобнага на сабачае вуха казырка. Мележ.

2. перан. Расслаблены, разамлелы. Таварыш Васіль азірнуўся, і вочы ўбачылі раскіслы, нявыспаны твар у жоўтай шчаціне няголенай барады. Пестрак. // Які страціў волю, здольнасць дзейнічаць. Дзмітрый здагадаўся, што стралку проста боязна. Хацелася пакрычаць на гэтага раскіслага здаравяка, але ўтрымаўся. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць ручным, прымусіць прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. (жывёлу, птушку і пад.). А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол. Даніленка. Выходзіць, калі добра даглядаць, абыходзіцца з ім як след, дык і ваўка можна прыручыць. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Зрабіць каго‑н. больш даверлівым, паслухмяным; прывучыць да сваіх парадкаў. «Малады яшчэ, толькі з інстытута, — цікуючы спадылба на Антона Антонавіча, разважаў Маслабаеў. — Яго няцяжка прыручыць, пад свой, так сказаць, уплыў узяць». Каршукоў. «Ну і мядзведзь, — думаў Сярмяжка, пазіраючы, як павольна клыпае гэты здаравяка. — Нічога, мы цябе прыручым». Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)