здаравя́ка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
здаравя́ка |
здаравя́кі |
| Р. |
здаравя́кі |
здаравя́к |
| Д. |
здаравя́ку |
здаравя́кам |
| В. |
здаравя́ку |
здаравя́к |
| Т. |
здаравя́кам |
здаравя́камі |
| М. |
здаравя́ку |
здаравя́ках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
здаравя́ка м., разг. здоровя́к, крепы́ш; сила́ч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здаравя́ка, -і, мн. -і, -аў, м. і здаравя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.
|| ж. здаравя́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здаравя́ка, ‑і, м. і здаравя́к, ‑а, м.
Разм. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы. Парады даваў суседскі хлопец, каржакаваты, шыракаплечы здаравяка. Б. Стральцоў. У гэты час дзверы расчыніліся, і на парозе з’явіўся плячысты здаравяк у студэнцкай куртцы. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаравя́к
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
здаравя́к |
здаравякі́ |
| Р. |
здаравяка́ |
здаравяко́ў |
| Д. |
здаравяку́ |
здаравяка́м |
| В. |
здаравяка́ |
здаравяко́ў |
| Т. |
здаравяко́м |
здаравяка́мі |
| М. |
здаравяку́ |
здаравяка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
здараві́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -віл (разм.).
Тое, што і здаравяка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здаравя́к, -вяка́ м., см. здаравя́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здараві́ла м. и ж., см. здаравя́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здаравя́цкі, ‑ая, ‑ае.
Такі, як у здаравякі, здаравяка; уласцівы здаравяку. Здаравяцкага складу чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаравя́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да здаравяка, здаравяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)