Сво́разграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр. сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус. сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск. sworaзграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб. svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш. svora ‘прывязка ў цэпе’, славен. svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв. svóra ‘развора’. Прасл. *sъvora ‘звязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен. sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайня́зграя сабак, ваўкоў’ (Інстр. II, Бір. Дзярж., БРС), ’група дзяцей, якія сваволяць’ (Жд. 2). Няпэўна, ці ёсць нейкая сувязь з гайно1. Хутчэй з ганя́ (> гайня́, параўн. байня < баня, гайніць < ганіць і да т. п.) да *gonъ, *gъnati: *gonь. Параўн. Янк. II, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тучніцазграя ваўкоў’: Ня йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні да жыта, бо ў лесе бегае тучніца (беласт., Крачк.), ту́ча ‘гайня ваўкоў’ (глыб., ЛА, 1), тучку́юць — пра гон у ваўкоў (ЛМТ). Да то́чка ‘тс’ з менай о > у, параўн. це́чка ‘тс’, усё да *tekti, *tokъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйны ’зграбны’ (Бяльк.) < польск. zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руя́зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск. ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат. raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск. rukać — пра падобны крык свіней, чэш. ruchati, рус. хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел. ро́хкаць. Але параўн. балг. дыял. ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус. струя́ ’струмень’. Тут і.-е. *rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл. *ruk‑ у балг. ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг. рой і рус. рой (БЕР, 6, 340–341).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка3, ройла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск. heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўнязграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв. ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав. riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус. ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл. *riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́на, ‑ы, ж.

1. Пакрытая пяском ці апілкамі круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой паказваюцца цыркавыя нумар. У цырку Вараны быў у жанглёра... У волкі аўса, не знаў на працы зморы: Па крузе толькі ён арэну абягаў. Корбан. // перан.; чаго. Месца, дзе адбываецца што‑н. Зямля Беларусі не раз была арэнай жорсткіх бітваў, не адна варожая зграя палягла.. пад ударамі з’яднаных сіл рускіх, беларусаў, украінцаў. Хромчанка.

2. перан.; чаго або якая. Ніва, галіна дзейнасці. Літаратурная арэна. Арэна інтэлектуальнай дзейнасці. Арэна барацьбы. Працоўная арэна. Шахматная арэна. □ Незвычайна шырокая і разнастайная ў сучасных умовах дзейнасць нашай партыі на міжнародны арэне. Брэжнеў.

[Лац. arena — пясок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)