Ёмкі1зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус. ёмкий ’тс’, укр. емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі2.

Ёмкі2 ’ёмісты, вялікі, ладны’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Яруш.). Рус. ёмкий ’тс’. Беларуска-руская інавацыя з ‑ъкъ‑ суфіксацыяй ад прасл. ęti, jьtmǫ ’браць’. Параўн. літ. imù, im̃ti ’тс’, лац. ēmō, emere ’прымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры. Чорны.

2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты. Вітка. // перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пука́ты, ‑ая, ‑ае.

З круглява выгнутымі, выпучанымі бакамі, паверхняй; выпуклы. Пукатая бочка. Пукатая бутэлька. Пукатае дно. □ Валя выбрала сабе невялічкі [гадзіннік], зграбны, з тоненькай металічнай абводкай, з пукатым шкельцам. Пестрак. // Які выдаецца наперад. Пукатыя вочы. Пукатыя грудзі. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйнызграбны’ (Бяльк.) < польск. zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изя́щный згра́бны; прыго́жы; вы́танчаны; элега́нтны;

изя́щная о́бувь прыго́жы (элега́нтны) абу́так;

изя́щная литерату́ра (слове́сность) уст. маста́цкая літарату́ра; прыго́жае пісьме́нства;

изя́щные иску́сства уст. выяўле́нчае маста́цтва і му́зыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяцю́к, дзецюка, м.

Разм. Юнак, хлопец. Адам, які па мірным часе хадзіў бы ў шосты клас,.. выглядаў ладным дзецюком. Навуменка. Цяпер яго Васільком зваць было неяк няёмка — гэта быў зграбны, плячысты дзяцюк, які толькі абліччам і, галоўнае, вачамі нагадваў даўнейшага гарэзнага школьніка. Дубоўка. // Нежанаты малады чалавек; кавалер. — А ён жа, Васіль, усё-такі яшчэ хлопец малады, мог бы смела гадоў з два пагуляць дзецюком. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льнызграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. субтелный ’тонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск. subtelny, subtylny ’тонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. subtil, ням. subtil, што да лац. subtīlus ’тонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́йный

1. (складный) згра́бны; стро́йны;

стро́йная фигу́ра згра́бная (стро́йная) фігу́ра;

2. (согласованный — о звуках) зла́джаны, стро́йны;

стро́йный хор зла́джаны (стро́йны) хор;

3. (правильно расположенный) стро́йны;

стро́йные ряды́ стро́йныя рады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зру́чны. Рус. сру́чныи ’зручны, спрытны’ (Даль), укр. зру́чний ’зручны’, польск. zręczny ’спрытны, зграбны’, чэш. zručný ’спрытны, зручны’, славац. zručný ’спрытны’, в.-луж. zručny ’тс’, балг. сръчен ’спрытны’. Ст.-рус. (XI ст.) сърѫчание ’ўзнагарода, дар’. Прасл. sъ‑rǫč‑ьn‑. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 7, 150), прыметнік утворан са спалучэння з рукі. Паколькі слова прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў, у гэтым выпадку зыходны выраз sъ(n) rǫky павінен быць аднесен да прасл. перыяду. Аб корані гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)