згра́бны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. згра́бны згра́бная згра́бнае згра́бныя
Р. згра́бнага згра́бнай
згра́бнае
згра́бнага згра́бных
Д. згра́бнаму згра́бнай згра́бнаму згра́бным
В. згра́бны (неадуш.)
згра́бнага (адуш.)
згра́бную згра́бнае згра́бныя (неадуш.)
згра́бных (адуш.)
Т. згра́бным згра́бнай
згра́бнаю
згра́бным згра́бнымі
М. згра́бным згра́бнай згра́бным згра́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згра́бны, -ая, -ае.

1. Прыгожа і правільна складзены, добрага целаскладу.

Зграбная дзяўчына.

2. Грацыёзны ў рухах.

Зграбная паходка.

|| наз. згра́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згра́бны стро́йный, изя́щный; (в движениях) грацио́зный;

~ная фігу́ра — стро́йная (изя́щная) фигу́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згра́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк. Волька .. цяпер стаіць перад сотнямі вачэй красуняй дзяўчынай, высокай, зграбнай, бы маладая вішня. Нікановіч. // Прыгожы па форме; далікатны. Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. Пестрак. // Зроблены з мастацкім густам. Зграбная ваза. Зграбная статуэтка. / Пра дрэвы, калоны і пад. Усюды тонкія зграбныя калоны, высокія скляпенні, лёгкія аркі. В. Вольскі.

2. Грацыёзны ў позах і рухах. Зграбная паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згра́бны

1. (прыгожа складзены; спрытны) schlank, gut gebut, zerlich; benmäßig;

2. (грацыёзны) graziös, nmutig;

3. (пра рухі) harmnisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Згра́бны ’прыгожы’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zgrabny ’тс’. Гл. граблі, грэбці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зграбны, стройны, статны, грацыёзны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

грацио́зный грацыёзны, згра́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

элега́нтны, -ая, -ае.

Вытанчаны, зграбны, прыгожы; з густам.

Элегантнае адзенне.

Э. выгляд.

|| наз. элега́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёмкі, -ая, -ае.

1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).

Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; разм.).

|| наз. ёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)