злучаць, лучыць, сточваць; звязваць, увязваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Звязваць путам ногі жывёле. І Рыгор путае каня, і Паўлюк простую [кабылу] не пускае. Крапіва. // Не даваць магчымасці свабодна рухацца. Пакуль дайшла да Хвалковіч, Ядвіся прамокла да ніткі. Набрынялая вадой спадніца ліпла да цела, путала змораныя ногі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́шлыг ’накрыж’ (чач., Жыв. сл.). Відаць, да шлёгаць, шлыгавацьзвязваць часткі плыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Злучаць, змацоўваць нітамі ​1.

2. перан. Злучаць, звязваць. Прынесла строгі і стройны план — трэцяя бальшавіцкая [вясна першай пяцігодкі]. Нітуе энергію, вядзе напралом, выцягваецца ў чацвёрты год апошні, напорны. Дудар. Пакуль .. [сэрца] б’ецца, пакуль не парвецца жылка, што нітуе яго з целам, ты жывеш. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спла́чивать несов.

1. (соединять) плотн. збіва́ць, звя́зваць;

спла́чивать до́ски шипа́ми збіва́ць до́шкі шыпа́мі;

2. перен. згурто́ўваць, ядна́ць, з’ядно́ўваць, аб’ядно́ўваць; см. сплоти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вя́звэнка ’цёплая хустка’ (Шатал.). Да вяза́ць, дакладней да дзеяслоўнай асновы вязв‑ (параўн. звя́зваць і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клуні́цца ’задыхацца’ (Нік.). Няясна. Параўн., аднак, клунак у значэнні ’вязка, звязка’, тады *клуніцьзвязваць’ > Жлуніцца ’звязваццаʼжлуніцца ’задыхацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крампа́дла ’калочак для звязвання снапоў, кулёў’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. krępowaćзвязваць’ (там жа, 2, 515). Паланізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́ць, вяжу, вяжаш, вяжа; заг. вяжы; незак.

1. што. Цесна злучаць, абвіваючы чым‑н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік. Чарот.

2. каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць. Колас. Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку. Чорны. // перан. Не даваць волі, перашкаджаць каму‑н. рабіць што‑н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы. Колас.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.

4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. // безас. Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога‑н. рэчыва). У роце вяжа.

5. Валодаць уласцівасцю змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

•••

Лыка не вяжа — пра п’янага, які ледзь можа гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лія́на ’павойная кустовая або дрэвавая расліна’ (ТСБМ). Запазычана з франц. liane ’тс’ (< lier ’вязаць, звязваць, злучаць’) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 73) або праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)