звя́зваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. звя́зваю звя́зваем
2-я ас. звя́зваеш звя́зваеце
3-я ас. звя́звае звя́зваюць
Прошлы час
м. звя́зваў звя́звалі
ж. звя́звала
н. звя́звала
Загадны лад
2-я ас. звя́звай звя́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час звя́зваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звя́зваць несов.

1. в разн. знач. свя́зывать; (делать посредством вязания — ещё) вывя́зывать;

2. охот. состру́нивать, струни́ть;

3. спец. сча́ливать, спла́чивать; плоти́ть;

1-3 см. звяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да звязаць (у 1–8 і 10 знач.).

2. без дап. Мець вяжучыя ўласцівасці. Вапна звязвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́зваць

1. гл. звязаць;

2. (пра вяжучыя ўласцівасці) zusmmenziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны; зак.

1. гл. вязаць.

2. што. Завязваючы, злучыць адно з адным.

З. канцы вяровак.

З. платы.

З. сноп.

Двух слоў не звяжа (перан.: дрэнна перадае свае думкі).

3. каго-што. Злучыць, устанавіць сувязь, зносіны, блізкасць, агульнасць паміж кім-, чым-н.

З. партызан з падполлем.

З. свой лёс з кім-н. Сябры звязаны на ўсё жыццё.

З. вёску тэлефоннай сувяззю з райцэнтрам.

4. толькі дзеепрым. зал. прош., з чым. Пра дзеянне, якое цягне за сабой што-н., звязана з чым-н.

Паездка звязана са значнымі расходамі.

5. толькі дзеепрым. зал. прош., з кім-чым. Пра тое, што з’яўляецца блізкім каму-, чаму-н., непасрэдна адносіцца да каго-, чаго-н.

Беражом усё, што звязана з яго памяццю.

Асабістыя інтарэсы звязаны з грамадскімі.

6. што з чым. Устанавіць, адкрыць сувязі, залежнасць паміж чым-н.

З. адну з’яву з другой.

7. каго-што. Пазбавіць свабоды дзеянняў, дзейнасці, абмежаваць чым-н.

З. каго-н. па руках і нагах (пазбавіць свабоды ўчынкаў). З. ініцыятыву мас.

З. сябе абяцаннем.

8. што. Змацаваць вяжучым рэчывам ці пры дапамозе рубкі (спец.).

З. гальку вапнай.

З. кроквы.

|| незак. звя́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2, 3, 6—8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сча́ливать несов., спец. звя́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго.

Звязваць ногі каня трыногай.

|| зак. стрыно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стру́нить несов., охотн. стру́ніць, звя́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго.

Звязваць путам ногі коням.

П. каня.

|| зак. спу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. пу́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свя́зывать несов., прям., перен. звя́зваць; см. связа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)