Во́нках ’на дварэ, звонку’ (КТС, Нас., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Шн., 2), ст.-бел. вонкахъ, н.-луж. wenkach ’на вуліцы, звонку’. З вонка, вонкі ў форме месн. скл. мн. л. (Карскі 2-3, 77; таксама Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́нкава, прысл.
Знешне, звонку; на выгляд. Раман Дзянісавіч маўчаў, твар яго здаваўся вонкава спакойным, .. і толькі, калі наліваў чай у сподак, шклянка дробна зазвінела. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нарэзаць (у 4–9 знач.).
2. Вінтавыя канаўкі, разьба, якія робяцца звонку або ўнутры прадмета. Вінтавая нарэзка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вне́шне нареч. зне́шне, во́нкава; (снаружи) зво́нку, знадво́рку; (с виду) з вы́гляду; (на вид) на вы́гляд.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зне́шні, -яя, -яе.
1. Які знаходзіцца звонку, за межамі чаго-н.
З. выгляд.
Знешняе асяроддзе.
2. Які праяўляецца толькі з вонкавага боку і не адпавядае ўнутранаму стану.
З. спакой.
Знешне (прысл.) ён быў задаволены.
3. перан. Павярхоўны, пазбаўлены глыбіні, унутранага зместу.
З. бляск.
4. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі.
Знешняя палітыка.
З. гандаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаадво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўзнікае, адбываецца сам сабой, сілаю ўнутраных прычын, незалежна ад уздзеяння звонку. Самаадвольны рух малекул.
2. Які адбываецца па ўласнай волі, без прынукі.
•••
Самаадвольнае зараджэнне — тое, што і самазараджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ^тварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́нках ’вунь там’ (Нас.). Форма старога меснага склону ад вунка, вункі (гл. вун); параўн. прыслоўі во́нках ’звонку’ ад во́нка, вонкі, дало́ўках ’унізе’ ад дало́ўкі, дало́ўка і інш. (Карскі 2-3, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)