сканфу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сканфузіць.
2. у знач. прым. Які адчувае няёмкасць; збянтэжаны. Сканфужаны Ганецкі хавае грошы ў кішэню. Козел. // Які выражае стан няёмкасці, збянтэжанасці. Сканфужаны твар. Сканфужаны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суту́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З крыху сагнутай спінай і высунутымі паперад плячамі; згорблены. [Усцін] стаяў, паныла апусціўшы галаву, высокі; трохі сутулы, збянтэжаны. Марціновіч. На парозе хаты з’явілася высокая, крыху сутулая постаць дзядзькі Вінцука. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго-што.
Выклікаць смех, прымусіць смяяцца. Знікла некуды зусім нядаўняя яшчэ рагатуха, якой варта было паказаць палец, каб рассмяшыць да слёз... Васілевіч. Збянтэжаны Міколаў выгляд рассмяшыў і Васіля Раманавіча. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взму́ченный
1. ускаламу́чаны, скаламу́чаны, заму́чаны, зму́чаны;
2. перен. (встревоженный, взволнованный) прост. устрыво́жаны, усхвалява́ны, збянтэ́жаны; см. взмути́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шморгаць. Сморгаць носам. □ — Но-о, паехалі! — сморгаў Мікалай коней за лейцы. Паслядовіч. Збянтэжаны Галілей тупаў каля Таццяны, сморгаў яе чамусьці за локаць і ўгаворваў: — Гэта, Таццяначка, добрыя слёзы... Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстынкты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Абумоўлены інстынктам (у 1 знач.). Інстынктыўныя паводкі звера. Інстынктыўнае ўменне пчалы ляпіць соты.
2. Неўсвядомлены, мімавольны. Інстынктыўны страх. Інстынктыўны позірк. □ Каліберда хвіліну стаяў збянтэжаны, а потым заспяшаўся ўслед за камісарам.. Гэта быў інстынктыўны рух. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрёпанный
1. растрапа́ны, пашарпа́ны, падра́ны;
2. (взлохмаченный, взъерошенный) растрапа́ны, раскудла́чаны;
◊
в растрёпанных чу́вствах прост., шутл. расхвалява́ны (растрыво́жаны, збянтэ́жаны).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азада́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць 1.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, замінцы; збянтэжаны. Цяпер яны стаялі каля пісьмовага стала ўсе: натапыраны Барушка, азадачаны Васіль Пятровіч, абыякавы Понтус і ціхамірная Ала. Карпаў.
азада́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад азадачыць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паясні́ца, ‑ы, ж.
1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі. Да абеду накапалі пяць скрынь [бульбы]. Ныла паясніца, спіна. Навуменка.
2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў. Збянтэжаны Міхалка тузануў угару за паясніцу штаны і павярнуўся .. выйсці. Чорны. Рыгор таксама намачаўся [мачанкі]. Добра такі намачаўся, аж паясніца ўелася ў жывот. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкала́, ‑ы, ж.
1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах. Музыка абарвалася, і збянтэжаны Валерый пачаў ганяць стрэлку па асветленай шкале прыёмніка. Стаховіч. Я зазірнула на шкалу [тэрмометра], чорная стрэлка ўпарта трымалася на трэцім дзяленні. Савіцкі.
2. Сістэма лікаў, пераменных велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку, прынятых для вымярэння, вызначэння, ацэнкі і пад. Шкала тэмпературы. Шкала заработнай платы.
[Ад лац. scala — лесвіца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)