непасе́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які не можа доўга ўседзець або пабыць на адным месцы. Паўлік каржакаваты, затое вельмі рухавы і непаседлівы. Гроднеў. // Уласцівы такому чалавеку. Непаседлівай, неўгамоннай натуры. Лены ніяк не пасавала сядзець злажыўшы рукі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца моцным, мацнейшым. Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш, памацнець вецер. Караткевіч. [Маці:] — Колькі год у зямлянцы жылі, пакуль калгас памацнеў ды памог нам вось гэтую хатку паставіць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра-2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přetoзатое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.

Даверыцца каму‑н., быць надзейным у адносінах да каго‑н. — На .. [селяніна] можна палажыцца, як на каменную сцяну. Колас. [Лукаш:] — А Хведзька калі трошкі і недабраў у вучоба, затое на яго можна палажыцца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́рці, жару, жарэш, жарэ; жаром, жараце; пр. жор, жэрла; заг. жары; незак., каго-што і без дап.

Разм. Прагна і многа есці. — [Свіння] хаця і гняце ўсё пад ногі, дык затое і жарэ ўсё, што толькі зачэпіць лычам. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасынкаваць.

2. у знач. прым. Пазбаўлены лішніх парасткаў, пасынкаў. Пасынкаваныя кусты чарнаягаднага паслёну далі вялікую адмену ад непасынкаваных. Колькасна іх было, праўда, менш, але затое яны былі як вішні велічынёю. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увапрэ́ць, увапрэю, увапрэеш, увапрэе; пр. увапрэў, ‑прэла; зак.

Тое, што і упрэць. Бульба ўвапрэла добра. Сабаленка. Мне стала лягчэй. Затое Іван увесь увапрэў: жыта пайшло густое, каласы частыя, саломка, бы трысцё, і ён не паспяваў спіхваць .. з палатна. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Разважаць, абдумваць. Тут Рэвека Стала думаць і кумекаць, Як сляпога ашукаць. Крапіва. // што. Разумець што‑н., разбірацца ў чым‑н. Не зусім добра кумекаў Бэрка надрукаванае ў лістоўках, затое добра разумеў гутаркі Шолама. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Абл. Даймаць. [Дармідон] часта дацінаў жонку за тое, што яму амаль заўсёды даводзіцца есці халоднае снеданне. Сабаленка. У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)