кандуі́т, -а, М -дуіце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

У дарэвалюцыйнай Расіі (пераважна ў духоўных навучальных установах і кадэцкіх карпусах): журнал, у які заносіліся звесткі пра паводзіны вучняў або ваеннаслужачых.

Запісаць у к.

|| прым. кандуі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прааналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Зрабіць аналіз. — За цябе, брат, аб’ектыў працуе, а мне трэба самому ўсё прааналізаваць, запісаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запі́саны

1. запи́санный; внесённый, занесённый;

2. разг. заве́щанный, запи́санный;

1, 2 см. запіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жалкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Абл. Бедаваць, шкадаваць, скардзіцца. — Вот вы жалкуеце, што не можаце запісаць сваіх мыслей... А давайце папробуем павучыцца? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумбу́р, ‑у, м.

Адсутнасць яснасці, паслядоўнасці, парадку дзе‑н., у чым‑н.; блытаніна, неразбярыха. [Рамір:] — Злаві свае думкі і паспрабуй запісаць іх: атрымаецца сумбур. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Запісаць сябе ў спіс, у склад чаго-н.

З. на прыём да ўрача.

2. Захапіўшыся пісаннем чаго-н., забыцца на час (разм.).

Я так запісаўся, што не заўважыў, як прайшоў час.

3. Зарэгістраваць у загсе свой шлюб (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для перадачы і прыёму гуку на адлегласці пры дапамозе электрычнай энергіі.

Гаварыць па тэлефоне.

2. Апарат для размовы такім спосабам.

Аддаць т. у рамонт.

3. Нумар такога апарата.

Запісаць т. знаёмых.

|| прым. тэлефо́нны, -ая, -ае.

Тэлефонная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрыхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Спец. Запісаць у прыход. Сёння камісія ад праўлення калгаса апрыходавала стагі сена, што сёй-той быў накасіў без дазволу на калгаснай сенажаці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарэгістрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Запісаць, адзначыць для ўліку, для прыдання законнай сілы і пад.; узяць на ўлік. Зарэгістраваць удзельнічаў нарады. Зарэгістраваць шлюб. Зарэгістраваць падземныя штуршкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Запісаць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Мне падабаюцца мелодыі, і я думаю аб тым, што варта купіць магнітафон, назапісваць музыкі і вечарамі пракручваць стужку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)