поро́к м.

1. (изъян) зага́на, -ны ж., разг. вада́, -ды́ ж.; (недостаток) недахо́п, -пу м.;

2. (разврат) распу́ста, -ты ж.;

погря́знуть в поро́ке загра́знуць (увя́знуць) у распу́сце;

3. мед. паро́к, -ку м.;

поро́к се́рдца мед. паро́к сэ́рца;

бе́дность не поро́к бе́днасць не зага́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыга́на, прыга́нка ’недахоп; загана’ (ТСБМ, Дзмітр., Нас., Нас. Доп., Янк. БП). Відаць, сюды ж фальклорнае прыга́нка з няясным значэннем (Шн. 1, з паметай “Прынёманне”): “А соро́чки, як прыданки, /скачуць каля лаўки: // Бедна наша голо́венька, /не маем прыганки”. Вядомае ўжо ў ст.-бел. приганазагана’, параўн.: “Несть въ речахъ твоихъ ни единое приганы” (Сл. Скарыны); параўн. таксама аналагічныя фармальна і семантычна укр. прига́на ’ганьба, знеслаўленне, папрок; недахоп, загана’, польск. przygana ’абгавор’, чэш. příhana ’дакор’, славац. príhana ’тс’. Усё гэта дае падставы рэканструяваць прасл. дыял. *prigana, прэфіксальнае ўтварэнне ад *gana > якое, у сваю чаргу, ад *ganati, суадноснага і роднаснага *ganiti (ЭССЯ, 6, 99–100, з літ-рай), гл. га́ніць. Разам з тым нельга цалкам выключыць і магчымасць старога запазычання з заходнеславянскіх моў, у такім выпадку ст.-бел. пригана — з чэш. (у мове Скарыны), іншыя формы — з польскай, гл. Банькоўскі, 2, 934, дзе адпаведнае слова адзначана з 1399 г. Параўн., аднак, зага́на і нага́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недабойзагана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (гродз., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Жд. 1). Ад недабіць, з не- (гл.) і дабіць ’прыбіць’, параўн. недасек ’тс’, гл. неда-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Загана, недахоп. Надзя з Асяй, думаючы памяняцца на гэты вечар плаццямі, прымервалі іх, падганялі пад рост, ліквідавалі на хаду ледзь улоўныя дэфект. Васілевіч. Не знайшоўшы ў трактары ніякіх дэфектаў, Піліпёнак загадваў трактарысту адганяць яго ўбок, да дарогі, што вяла ў «Новы шлях». Шахавец.

[Лац. defectus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свішч, ‑а, м.

1. Загана ў чым‑н. у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны. Свішч у драўніне. Свішч у арэху. // Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці. — Такім чынам, у стыках ні аднаго свішча не было, — заключыў Сухоцкі. Гроднеў.

2. Глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула. На месцы раны ўтварыўся свішч. Кішэчны свішч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́нказагана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брак, ‑у, м.

1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан. // Загана, пашкоджанне, дэфект у чым‑н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі. Машэраў. Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам. Паслядовіч.

2. Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго‑н.

[Ням. Brack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каз ’скажэнне’ (Гарэц.), магчыма, сюды ж kazý (Федар. Рук.). Укр. каз ’шал, шаленства’, толькі ў прымаўцы «Нехай на тебе каз найде!», рус. наўг., кем., арх. казь ’дрэнь, бруд; падла’. Рус. слова адрозніваецца фармальна і семантычна і, магчыма, наогул сюды не адносіцца, польск. дыял. kazзагана’, ’бяльмо’, чэш. kaz ’агрэх, дэфект (напрыклад, у тканіне)’, славац. kaz ’недахоп, дэфект’, славен. kàzзагана, немач’, ’дэфект у тканіне’, серб.-харв. каз ’вырадак’ (слова адзначана ў XVIII ст.). Меркаваць аб статусе як бел., так і іншых слоў цяжка; Трубачоў (Эт. сл., 9, 174–175) лічыць, што прыведзеныя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kazъ — адваротнае вытворнае ад kaziti, гл. казіць. Што датычыцца статуса бел. каз, параўн. яшчэ ўсх.-бел. кажены ’пракажоны’ і сказа ’дэфект і да т. п.’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Даваць павучальныя парады, настаўленні. — На паходзе, на вайне разведка і сувязь маюць дужа важнае значэнне, — павучаў.. [Букрэй] дзеда. Колас. Тапурыя ўсё яшчэ павучаў .. [Вано], як трэба сябе трымаць пры старэйшых. Самуйлёнак. // Гаварыць павучанні. — Што ж, рамантыка павінна ўступаць перад рэальнай неабходнасцю, — адчуваючы сваю перавагу, павучаў Беразінец. Броўка. — Абыякавасць — такая загана, якой я не дарую, — Булай і зараз не мог ўстрымацца, каб не навучаць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаймо́, пляймо ’пляма’ (беш., Нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пляма і лагаю (гл. латюі) пры ад’ідэацыі балтыйскіх слоў: літ. plėnys ’попел’, прус. plejnis ’белы попел на жары (вуголлі)’. У польск. plama, з якога паходзіць бел. пляма, зліліся ст.-польск. planaзагана’, ’дыятэз’ і (медыцыне^) plana ’чырвоная (агністая) пляма на скуры (ад хваробы)’, якое з ням. Flamme < лац. flamrna < jlagma < jlagräre ’гарэць’ (Банькоўскі, 2, 597; Брукнер, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)