Рабава́цьзабіраць сілай, разбоем’ (ТСБМ, Нас.; астрав., даўг., Сл. ПЗБ), ’разрабляць, бушаваць’ (Нас.), ст.-бел. рабовать, рабовати (з канца XVI ст.). Праз польск. rabować з ням. rauben ’рабаваць’ (Брукнер, 451); паводле Нававейскага (Zapożyczenia, 83, 261) “starsze zapożyczenie adaptowane” з с.-в.-ням. rouben ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што і без дап.

1. Сілай, разбоем забіраць у каго‑н. што‑н.; грабіць. У навакольныя вёскі наязджалі карнікі: лавілі лепшых савецкіх людзей і рабавалі набытак. Брыль. У лясах бадзяліся банды, рабавалі людзей, палілі хаты актывістаў. С. Александровіч. [Белапалякі] гойсаюць на конях, рабуюць, катуюць. Нікановіч.

2. Разараць падаткамі, паборамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпана́, ‑ы, ж., зб.

Разм. груб.

1. Злачынцы, бадзягі, беспрытульнікі. [Лукаш:] — Мы што хочам ядзім. І спім дзе хочам... Дрэнна толькі, што пачалі лавіць шпану ды ў прытулак забіраць. Лобан.

2. Дзеці, маладыя людзі, якія не прытрымліваюцца прынятых правіл паводзін, не могуць ацаніць свае ўчынкі. На задняй пляцоўцы тоўпілася шпака, смаркачы гадоў па шаснаццаць. Яны лаяліся. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. каго-што. Хутка везці, несці каго‑, што‑н. Газік імчаў Рыбіна па ціхай лясной дарозе. Пестрак. Як поезд імчаў Сцёпку ўсё далей і далей, яго пачалі забіраць думкі аб горадзе, аб паступленні на рабфак. Колас.

2. Разм. Тое, што і імчацца. З гары ад парку порстка імчала грузавая машына. Скрыган. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да сабраць.

2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. □ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.

•••

Збіраць вяршкізабіраць самае лепшае.

Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.

Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гла́бацьзабіраць, грабіць’ (Нас.), глабаць ’мацаць’ (Сцяц. Словаўтв.). Форма з чаргаваннем вакалізму да слав. *globiti (з рознымі значэннямі; параўн. балг. сглобя́ ’збіраць, змацоўваць’, серб.-харв. згло̀бити ’тс’, польск. głobić, чэш. hlobiti і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 291. Форма *glabati вядома ў некаторых слав. мовах. Параўн. і польск. głabać, głabnąć (у Брукнера, 143: пад głobić) ’схапіць, заграбаць’. Можна ставіць пытанне, ці не запазычана гла́баць у бел. мове проста з польск. głabać ’тс’. Аб гэтым можа сведчыць выбухное ґ у ґлабаць ’мацаць’, засведчанае ў Сцяц. Словаўтв. Да славянскіх магчымых сувязей параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 131–134 (пад *globa, *globati, *globiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забира́тьI несов.;

1. в разн. знач. забіра́ць;

не забира́й моего́! не забіра́й майго́!;

на́ших ребя́т в а́рмию забира́ют на́шых хло́пцаў у а́рмію забіра́юць;

враг всё забира́ет во́раг усё забіра́е;

она́ забира́ет всё со стола́ яна́ забіра́е ўсё са стала́;

забира́ть власть забіра́ць ула́ду;

чего́ его́ забира́ет? безл., разг. чаго́ яго́ забіра́е?;

2. (брать) браць;

забира́ет охо́та бярэ́ ахво́та;

забира́ет за живо́е безл., разг. бярэ́ за жыво́е;

3. (набирать, покупать) набіра́ць;

он забира́ет това́ру рубле́й на́ сто ён набіра́е тава́ру рублёў на сто́;

4. (получать, приобретать) браць, набіра́цца;

забира́ть си́лу браць сі́лу, набіра́цца сіл;

5. портн. заклада́ць, закла́дваць;

забира́ть шов заклада́ць (закла́дваць) шво́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браць, забіраць, падбіраць, адбіраць; грабастаць (разм.); грэбці, заграбаць, аграбаць, рваць, вырываць, драць, здзіраць, лупіць, хапаць, захопліваць, падхопліваць, лапаць, цягнуць, гарнуць, вывуджваць (перан., разм.); чэрпаць (перан., выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

убира́ть несов.

1. (прочь) прыма́ць; (забирать) забіра́ць; (снимать, свёртывать) здыма́ць, скру́чваць; (поднимать) падыма́ць;

2. (приводить в порядок) прыбіра́ць;

3. (украшать) убіра́ць, прыбіра́ць;

4. (о полевых культурах) убіра́ць; (собирать) збіра́ць; (складывать) склада́ць, скла́дваць; (прятать) хава́ць;

5. (умещать) убіра́ць, умяшча́ць;

6. перен. (устранять) прыма́ць, устараня́ць; (с работы, с должности) здыма́ць, зніма́ць; (удалять) выдаля́ць, выганя́ць, праганя́ць; см. убра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)