папа́с, -у, м.

1. Месца, дзе пасецца жывёла, паша.

Выгнаць карову на п.

2. Тое, што і папаска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзянні́к, дзенніка́, мн. дзеннікі́ і дзенніко́ў, м.

Някрытая загарадка на дварэ, дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

племянны́, -а́я, -о́е.

1. гл. племя.

Племянныя мовы.

2. Пародзісты, чыстакроўны.

Племянная жывёла.

П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салама́ндра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Хвастатая земнаводная жывёла, падобная да яшчаркі.

Гіганцкая чорная с.

|| прым. салама́ндравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скот м., скоти́на ж.

1. собир. жывёла, -лы ж., скаці́на, -ны ж.; бы́дла, -ла ср.;

рога́тый скот рага́тая жывёла;

племенно́й скот племянна́я жывёла;

2. бран. жывёліна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́дны, -ая, -ае (спец.).

Які належыць да выведзеных, палепшаных парод (у 1 знач.), пародзісты.

Пародная жывёла.

|| наз. паро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Памянш. да жывёла (у 1 знач.); невялічкая жывёла. Вада адышла ад берага і пакінула на дне шмат жывёлак. Маўр.

2. Ласк. да жывёла (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глабігеры́н

‘прасцейшая жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глабігеры́н глабігеры́ны
Р. глабігеры́на глабігеры́наў
Д. глабігеры́ну глабігеры́нам
В. глабігеры́на глабігеры́наў
Т. глабігеры́нам глабігеры́намі
М. глабігеры́не глабігеры́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арахні́д

‘павукападобная жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арахні́д арахні́ды
Р. арахні́да арахні́даў
Д. арахні́ду арахні́дам
В. арахні́да арахні́даў
Т. арахні́дам арахні́дамі
М. арахні́дзе арахні́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абало́чнік

‘хордавая жывёла’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абало́чнік абало́чнікі
Р. абало́чніка абало́чнікаў
Д. абало́чніку абало́чнікам
В. абало́чніка абало́чнікаў
Т. абало́чнікам абало́чнікамі
М. абало́чніку абало́чніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)