непава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Адсутнасць павагі, да каго‑, чаго‑н.; непачцівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Захопнікі без разбору жорстка каралі ўсіх, хто хоць чым-небудзь праяўляў сваю непавагу да іх улады. Кухараў. [Старшыня журы:] — Устаць, загадваю я вам! Іначай вы будзеце адказваць за непавагу і абразу журы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жёстче сравнит. ст.

1. нареч. цвярдзе́й, больш му́лка; больш жо́рстка; см. жёстко;

2. прил. цвярдзе́йшы, больш каля́ны, больш му́лкі; больш шо́рсткі; больш жо́рсткі; см. жёсткий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансерваты́зм, ‑у, м.

Схільнасць да ўсяго старога, аджыўшага і варожасць да новага, прагрэсіўнага; кансерватыўныя погляды. Кансерватызм у кіраўніцтве. □ [Ён] рэзка нападаў на звычкі свайго народа, жорстка высмейваў яго забабоны і .. бічаваў яго акасцянеласць і кансерватызм. Колас. — Самае страшнае, таварышы, калі людзі звыкаюцца са становішчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паперы (у 1 знач.). Папяровая фабрыка. □ На папяровы камбінат Вязуць драўніну людзі... Кляўко. // Зроблены з паперы. Папяровыя кветкі.

2. перан. Які не ажыццяўляецца на справе, існуе толькі на паперы. — Паперкі захацелася? — жорстка сказаў Алесь. — Ведаеш, дзе б ты апынуўся са сваёй папяровай воляй? Глядзі... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пелесава́цьжорстка цялесна караць плёткаю, сячы бічом; вытоптваць луг, пасеў (аб конях, каровах)’ (Нас.). Да пяля́сы (гл.), што часцей выступае ў прыставачных утварэннях, гл. перапялёсы ’з папярочнымі палосамі’. Нельга выключыць кантамінацыю з паласава́ць ’біць вяроўкай ці бічом’ (гл.) і пяле́жыць, пяле́гаваць ’біць, праводзячы поласы’. Суадносіны ‑еле‑/‑ала‑, як пелеска́ць/паласка́ць (Нас.). Паводле Карскага (1, 253), узнікла ў выніку т. зв. III поўнагалосся з усх.-слав.pol̃s‑ пад уплывам пелесне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупе́ж ’рабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал. лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел. лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр. лупі́ж, рус. лупёж, ст.-рус. лупежь; польск. łupież, чэш. loupež, славен. lupež, серб.-харв. лу́пеж, ц.-слав. лупежь. Прасл. lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыні́цца, чыніцца; незак.

1. Рабіцца, дзеяцца. Палякі загадалі праз войта сабраць па дзесяць пудоў сена і саломы з двара. А перад гэтым збіралі розную жыўнасць: кур[эй], парасят, сала. Колькі калатні і ляманту было па вёсцы. А ўсякае супраціўленне каралася жорстка, і расправа чынілася на месцы. Колас. Допыты чыніліся [гестапаўцамі] кожную ноч. Спачатку толькі вялі допыт — абразліва, груба. Потым пачалі біць. «Маладосць».

2. Зал. да чыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперымента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эксперыменту (у 1 знач); з’яўляецца эксперыментам. Эксперыментальны метад даследавання. □ Першыя палёты да Венеры ў многім мелі пошукавы і эксперыментальны характар. «Звязда». // Прызначаны для правядзення эксперыментаў. Эксперыментальны цэх. □ Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. Дуброўскі. // Вопытны, пробны. Марына Міхайлаўна першая і жорстка раскрытыкавала іх [вынаходнікаў] эксперыментальны агрэгат і параіла пачаць работу нанава. Паслядовіч.

2. Які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце. Эксперыментальная фанетыка. Эксперыментальная медыцына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злупі́ць, злуплю, злупіш, злупіць; зак., што.

Разм.

1. Зняць, садраць верхні слой чаго‑н. Злупіць кару з дрэва. □ Цыганаваты Шот валачэ на сабе злубянелую шкуру, якую злупіў са здохлага каня. Шкраба.

2. Рэзкім рухам зняць што‑н. надзетае. Сцяпан злупіў боты і кінуўся ў стаў. Чарнышэвіч. Прыбраўся Кудлаты ў боты, у сярмягу; кашулю ўздзеў, што злупіў у Міколы. Танк.

3. перан. Узяць за што‑н. празмерна вялікую суму. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец усё падтаквае яму ды адводзіць далей. Якімовіч.

4. Жорстка, моцна набіць каго‑н. Старшына, замест нас бараніць, Выгадней знаходзіць — брата злупіць. «Полымя».

•••

Злупіць скуру (дзве, тры скуры)жорстка пакараць за што‑н. Пабаяўся [Яська] ні з чым вяртацца ў двор: аканом скуру злупіць. С. Александровіч.

Злупіць шкуру, (дзве шкуры, сем шкур) — абабраць каго‑н., узяць лішняе пры разліку. [Максім:] Ды што вы, .. хочаце з мяне ўжо дзве [ш]куры злупіць: каб я і штраф заплаціў і яшчэ за штэмпель грошы аддаў. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)