угру́зіць, угружу, угрузіш, угрузіць; зак., каго-што.

Разм. Даць глыбока ўвязнуць, засесці ў чым‑н. ліпкім, сыпкім. Вось гэта грэбля — бяда і гора... Пакуль праедзеш яе — духі вытрасеш.., а ў мокрае лета і каня ўгрузіш, і сам, як д’ябал, у гразі выкачаешся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начні́чнік ’паўночнік, Jasione montana L.’ (Арх. Федар.). Відаць, ад начніцы ’дзіцячая хвароба, крыксы’; ’злыя начныя духі’ (гл.); паводле Будзішэўскай, са спасылкай на архіў Федароўскага, на Беларусі супраць іх ужывалася расліна nocznicznik (Rozpr. Kom. Język. Łódź. Tow. Nauk., 32, 1986, 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.

2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.

3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́рскаць сов.

1. (обдать брызгами всё, целиком) взбры́знуть, вспры́снуть, обры́згать;

с. бялі́зну — взбры́знуть бельё;

2. (избрызгать целиком, истратить) испры́скать;

с. духі́ — испры́скать духи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́матаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрасходаваць матаючы; зматаць. Выматаць маток нітак.

2. перан. Знясіліць, змардаваць. Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Шамякін.

3. перан. Разм. Прымусіць паступова выдаткаваць што‑н.; выцягнуць, забраць па частках усё. Выматаць усе грошы.

•••

Выматаць усю душу (духі, нервы, кішкі) — змучыць, давесці да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падупа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці да заняпаду, запусцець. Гаспадарка падупала.

2. Стаць слабым, хваравітым. Чалавек, мусіць, падупаў здароўем — не прайшла дарам блакада. Новікаў. // (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Панізіцца; паслабець (пра настрой, духі пад.). Дух на паляванні — магутная сіла. Падупаў духам — удачы не будзе... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны або ўзяты на пробу (у 1 знач.), прызначаны для праверкі. Пробная партыя гавару. Пробныя духі. // Які служыць, робіцца для праверкі, пробы. — Колькі спатрэбіцца часу на падрыхтоўку новых фрэз?.. — Першыя пробныя можна зрабіць хутка. Кулакоўскі. З экспедыцыяй .. [Аляксей Іванавіч] паехаў і сам, каб наглядаць за бурэннем пробных шчылін. Шахавец.

2. Які мае пробу (у 3 знач.). Пробнае золата.

•••

Пробны камень гл. камень.

Пробны шар гл. шар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́хар (БРС, Маш., Сцяшк., Бес., КТС) ’вір’ (БРС, КТС), віхры́ ’нячыстыя духі ў выглядзе віхру’ (Нас.). Рус. ви́хорь, вихрь, укр. вихо́р, ст.-рус. вихърь, польск. wicher, н.-луж., в.-луж. wichor, чэш. vichr, славац. víchor, серб.-харв. ви̏ха̄р, ви̏хор, славен. vihár, балг. вихър. Ад асновы vix‑ (параўн. віхаць, віхляць) пры дапамозе суф. ‑r‑, ‑ъr‑ (Скок, 3, 588; Шанскі, 1, В, 112), далей узыходзіць да віць (Праабражэнскі, 1, 87; Фасмер, 1, 324). Роднасныя ўсх.-літ. víesulas ’віхар’, лат. veîsuôls ’тс’ (Траўтман, 345; Петарсан, IF, 5, 70; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., чаго.

1. Нарабіць многа платоў, перагародак. Нагарадзілі катухоў, ані павярнуцца, ані слова сказаць, бо ўсё скрозь сцяну чуваць. Карпюк.

2. Разм. Наставіць, накідаць у беспарадку вялікую колькасць чаго‑н. У сенцах нешта грукнула і пачулася прыглушанае вохканне: — Хто гэта тут нагарадзіў?.. Ледзь духі не адбіла... Б. Стральцоў.

3. перан. Разм. Нагаварыць, напісаць многа лішняга, непатрэбнага; напляткарыць. [Максім:] — Ты тут нагарадзіў такога, што трэба адразу ўнесці яснасць. Калі ты нас дрэнна разумееш, дык навошта ж распачынаць размовы. Машара. [Іван Пятровіч:] — Не ведаў, Мікалай Барысавіч, што ты такі дробязны чалавек. Пісаць на мяне.. такую лухту. — Сам ты што на мяне нагарадзіў? Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)