аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́сілка, поселка. посялка, (в) асілка, посіянодужка вядра з вяроўкі, дроту або скручанай лазы’ (Янк. 1, Шат., Мат. Гом.; петрык., Шатал.; чэрв., дзярж., Сл. ПЗБ; Байк. і Некр.; карэліц., З нар. сл.), ’вяроўка ў калысцы для калыхання рукой ці нагой’, ’вешалка ў адзенні’, ’почапка ў торбе’ (чэрв., пух., Сл. ПЗБ), ’кавалак моцнай сырамяці, што чапляецца да пугаўя’ (Варл.), польск. сен. osiłki, usiłkiдужка ў вядры’. З літ. ąselė, ūselėвушка, пятліца’ < ąsa ’вушка ў посудзе, пятля’ (Зданцэвіч, LP, 8, 345; Лаўчутэ. Baltistica. 6 (2), 201: Лаўчутэ, Балтизмы, 48: Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 76). З’яўленне п‑ няяснае, магчыма, пад уплывам почапка (гл.). Гл. восілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камлу́к1дужка ў плеценым посудзе (кашалі), у баране’ (Сцяш.; зэльв., Сцяц.; навагр., свісл., Шатал.), свісл. кам‑ лучок ’тс’ (Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення б да каблук (гл.).

Камлу́к2 ’абцас’ (паст.). З рус. каблук ’абцас’ (Сл. паўн.-зах., 2. 390),

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јник ’металічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус. дыял. прибо́й ’дзвярны запор, засаўка’, укр. при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг. дыял. прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скоба́ ж.

1. (ручка у дверей) кля́мка, -кі ж., ру́чка, -кі ж.; (для замка) прабо́й, -бо́я м.;

2. техн. кля́мар, -ра м., ду́жка, -кі ж., скаба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́бкаII ж.

1. (ручка у дверей) кля́мка, -кі ж., ру́чка, -кі ж.; (для замка) прабо́й, -бо́я м.;

2. техн. кля́мар, -ра м., ду́жка, -кі ж., ско́бка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́чапка, по́чап, по́чапак, по́чапень, по́чэп, по́чэпка, почо́пка ’вяровачка для падвешвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян.), ’дужка ў вядры’ (ТСБМ, Бяльк.), ’прывязка (пугі да пугаўя)’, ’вяроўка, прывязаная да калыскі’ (Сл. ПЗБ), сесці на по́чапку ’на кукішкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), по́чэп ’вілы’ (Сл. Брэс.), ’месца вешаць адзенне’ (Сцяшк. Сл.), по́чып ’вочап’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. почепити ’зачапіць’, укр. почепи́ти ’зачапіць’. Утворана ад дзеяслова пачапі́ць (гл.), як завязка ад завяза́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 24, 46–47). Гл. таксама пачапе́йка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачопка, почапка, по́чыпкадужка, вяроўка, якая звязвае два вухі ў вядры’ (Нас., Мядзв., Грыг., Яруш., Касп., Чач., Гарэц., Некр., Янк., Мат. Гом.; маг., Шн. 2; круп., докш., Сл. ПЗБ; шкл., Мат. Маг.), ’ручка ў карзіне’ (Касп.; паўн.-усх., КЭС), ’вяроўкі ў зыбцы’ (Нас., Мат. Маг., Мат. Гом.), ’лямка’ (Ян.), ’прывязка, якой прымацоўваецца біч ды цапільна’ (в.-дзв., лаг., ДАБМ, 829). Да па‑ (< прасл. po‑) і -чапіць < прасл. tapati (аднароднае з capati і харай), у якім пачатковае ta‑ ўзыходзіцьда ka- (Трубачоў, Эт. сл., 4, 17–18). Гл. таксама чапляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпо́ра, ‑ы, ж.

1. Сагнутая на форме абцаса металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да задняй часткі бота наезніка і служыць для лепшага кіравання канём. Стражнік пахіснуўся на сядле, .. сціснуў шпорамі бакі каня. Мурашка.

2. Цвёрды завостраны рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак, які служыць ім зброяй пры абароне ці нападзенні. [Певень] быў маладзец у поўным сэнсе гэтага слова — плечы і крылы яго адлівалі золатам, .. а на нагах красаваліся шпоры. Крапіва. Сораму — як у пеўня мяса па шпорах. З нар.

3. Спецыяльна зроблены для лепшага счэплівання з грунтам выступ або шып на вобадзе вядучага кола ці на звеннях гусеніц трактара.

[Ад ням. Sporn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)