лісто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Друкаваны або рукапісны лісток, звычайна злабадзённага палітычнага зместу. Пад вечар лістоўкі былі адасланы ў вёску, а часткова былі раздадзены для расклейкі па горадзе. Галавач. Каціўся на папялішчах Падпольных лістовак гром; Лістовак, якіх не знішчыць Ні полымем, ні штыком. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печа́тный

1. (для печатания) друка́рскі;

печа́тный цех друка́рскі цэх;

печа́тное де́ло друка́рская спра́ва;

печа́тный стано́к друка́рскі стано́к;

2. (напечатанный) друкава́ны;

печа́тная бу́ква друкава́ная лі́тара;

печа́тное сло́во друкава́нае сло́ва;

печа́тный лист друкава́ны а́ркуш;

чита́ть то́лько по печа́тному чыта́ць то́лькі друкава́нае;

3. (тиснённый) пяча́таны;

печа́тный пря́ник пяча́таны пе́рнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сшы́так, ‑тка, м.

1. Сшытыя, у вокладцы, лісты чыстай паперы для пісьма, малявання. Вучнёўскія сшыткі. Агульны сшытак. □ Салдат даў хлопцу ў рукі тоўсты, з цвёрдай вокладкай сшытак. Навуменка. Аленка дастала сшытак са сваімі рысункамі. Колас. // Нясшытыя лісты пісчай паперы, складзеныя разам.

2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад.

3. Асобны выпуск перыядычнага выдання або друкаванага твора, які выходзіць па частках. Першы сшытак этымалагічнага слоўніка. // Невялікі зборнік нот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экземпля́р, ‑а, м.

Асобная адзінка, узор з ліку аднародных рэчаў (звычайна пра друкаваны ці рукапісны тэкст). У той вечар газету сапраўды чыталі ўсе, экземпляры яе пераходзілі з хаты ў хату, і людзі, якія не выпісвалі абласную газету, упершыню пашкадавалі. Шамякін. Стасік Кудрэвіч збірае паштовыя маркі. Яго калекцыі настолькі багатыя рэдкімі экземплярамі, што дарослыя філатэлісты ахвотна з ім мяняюцца сваімі набыткамі. Мяжэвіч. // Асобны прадстаўнік якой‑н. пароды, віду, разнавіднасці (пра жывёл, расліны). — А я злавіў цікавы экземпляр... — сказаў Дзіма. Затым адкрыў баначку і выняў чорна-бархацістага з чырвонымі палоскамі пасярод крыльцаў матыля. Сіняўскі. — Хіба зрабіць з яе [змяі] чучала для нашага тэхнікума, экземпляр добры, — згадзіўся Віктар. Маўр. // Пра чалавека як прадстаўніка якой‑н. групы людзей, якім уласцівы пэўныя характэрныя рысы, прыкметы. Незнаёмы сустрэўся з Алесем вачыма і, відаць, зразумеў, што той разглядае яго як цікавы і загадкавы экземпляр роду чалавечага. Караткевіч. // Разм. Пра чалавека, які адрозніваецца незвычайнымі ці адмоўнымі ўласцівасцямі. — Вылюдак, — сказаў Міхал. — Трапляюцца экземпляры, — пакруціў галавою і Сасноўскі. Карпаў.

•••

Сігнальны экземпляр — першы друкаваны экземпляр, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экземпляраў пэўнага выдання.

[Ад лац. exemplar — узор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ркуш, ‑а, м.

Стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і пад. Аркуш ватмана, кардону. □ Пракоп раздаў аркушы паперы ў косую лінейку, агрызак хімічнага алоўка. Грахоўскі. Ля сцяны стаяў вялікі аркуш фанеры. Лупсякоў. [Собіч] браў то адны карткі, то другія, запісваў на аркушах паперы лічбы, паціскаў плячыма, дзівіўся. Скрыган. Аўгіння пацела над літарамі. Аркуш паперы здаваўся ёй велізарным жытнім полем, якога яна не здолее зжаць. Бядуля.

•••

Аўтарскі аркуш — адзінка вымярэння аб’ёму літаратурнага твора, роўная 40 000 друкарскіх знакаў.

Друкаваны аркуш — шаснаццаць старонак друкаванага тэксту як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі.

[Польск. arkusz з лац. arcus— дуга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́зва, ‑ы, ж.

1. Абазначэнне словам чаго‑н., найменне чаго‑н. Назва мінералу. □ [Сыны] ведаюць цяпер назвы ўсіх птушак, .. назвы розных дрэў. Бядуля. // Абазначэнне словам аднаго прадмета, адной з’явы і пад., якое вылучае іх з шэрагу ўсіх іншых. Назва вуліцы. Назва рамана. □ Нехта даў трапную назву вёсцы — Запалянка. Пестрак.

2. Спец. Асобны друкаваны твор, які мае адзін загаловак. Выдадзена 70 назваў падручнікаў. У бібліятэцы некалькі тысяч назваў кніг. // Абазначэнне аднаго прадмета, незалежна ад колькасці тых, што ўжо ёсць. Цэх спецыяльнага ліцця пачне выпускаць каля ста назваў дэталей. «Беларусь».

•••

Адна (толькі) назва — аб кім‑, чым‑н., што не адпавядае свайму прызначэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друк 1, ‑у, м.

1. Працэс вырабу друкаванай прадукцыі; друкаванне. Падрыхтаваць да друку рукапіс. Цэх каляровага друку. Кніга выйшла з друку. □ Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Брыль.

2. Друкаваныя літары, друкаваны тэкст; знешні выгляд, памер друкаванага тэксту. Уборысты друк. □ Адразу кідаецца ў вочы, што друк саматужны. Навуменка.

3. Галіна вытворчасці, якая вырабляе друкаваную прадукцыю; выдавецкая і друкарская справа. Работнікі друку. Органы друку.

4. Тое, што надрукавана, сукупнасць надрукаваных твораў. Перыядычны друк. Насценны друк. □ Пра Анатоля Аніхімоўскага яшчэ ніхто не пісаў, яго партрэта ніколі не было ў друку. Асіпенка. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. Лужанін.

•••

Памылка друку гл. памылка.

[Ням. Druck.]

друк 2, ‑а, м.

Разм. Сукаватая палка; тоўсты кій. Агародамі, нацянькі, беглі да нас, на расцяробы, мужчыны з друкамі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тып ‘узор, мадэль’, ‘сукупнасць якіх-небудзь характэрных рыс, якасцей’, ‘знешні выгляд’, ‘чалавек з адмоўнымі рысамі, да якога ставяцца пагардліва’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ‘мастацкі вобраз’ (пач. XX ст., Прабл. бел. тэрм.), ‘постаць’ (Ласт.), ст.-бел. типъдрукаваны шрыфт’ (1653 г., ГСБМ). Запазычанне (праз польскую мову) з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. type ‘ўзор’, ‘від, тып’, разм. ‘арыгінал, дзівак’, ‘тып, суб’ект’, ням. Typ ‘тып, узор’, ‘форма’, ‘вобраз’, англ. type ‘тып, род, клас; тыповы прадстаўнік’, ‘сімвал, вобраз’, якія з позналац. typus ‘адлюстраванне, вобраз’, а апошняе ўзыходзіць да ст.-грэч. τύπος ‘удар’, ‘пісяг (ад удару), след’, ‘адбітак, адлюстраванне, абрыс’, ‘узор, прыклад (у Новым Запавеце)’ < τύπτω ‘б’ю’, роднаснае ст.-інд. tōpati ‘штурхае’, лат. staũpe ‘сляды конскіх капытоў’, што ўзыходзяць да індаеўрапейскага кораня *(s)teu‑ ‘біць, штурхаць’ (Фасмер, 4, 60; Брукнер, 589; Голуб-Копечны, 399; Голуб-Ліер, 495; Даза, 733–4; ЕСУМ, 5, 570; Арол, 4, 72). Сюды ж тыпо́вы ‘адпаведны ўзору’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.) < польск. typowy ‘тс’, тыпі́чны ‘тс’ (Ласт., ТСБМ) < рус. типичный ‘тс’; экспр. ты́пус ‘непрыемная асоба’ (ТСБМ), аформленае на ўзор лацінізма з суф. ‑ус, які характарызуе асоб па негатыўнай прыкмеце (Сцяцко, Афікс, наз., 70), параўн. бы́кус, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагра́ма, ‑ы, ж.

1. План дзейнасці, работ і пад. [Вулай:] — Становішча такое, што цэх ледзь укладваецца ў праграму. Шыцік. // Спец. План дзейнасці, заданне для аўтаматычнай выканання на станку, машыне і пад. Праграма для электроннай вылічальнай машыны.

2. Дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты, намечаныя партыяй, грамадскай арганізацыяй і пад. Праграма КПСС. □ У «Маніфесце» намечана ў агульных рысах праграма дзеянняў пралетарыяту. «Беларусь».

3. План, парадак правядзення чаго‑н. Праграма работы з’езда.

4. Сукупнасць нумароў, твораў, якія выконваюцца на канцэрце, у цырку, перадаюцца па радыё, тэлебачанні і пад. У праграме канцэрта ёсць вельмі цікавы нумар. Самуйлёнак. // Друкаваны ўказальнік нумароў, п’ес, выканаўцаў (у канцэрце, спектаклі, радыёперадачы і пад.). Бегла кідаючы позірк на прозвішчы артыстаў у праграме,.. [Казанцаў] спыніўся на адным. Васілевіч.

5. Кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе. Праграма па гісторыі. Праграма па геаграфіі. // Сукупнасць дысцыплін, якія выкладаюцца ў навучальнай установе, на факультэце, курсе. Праграма сярэдняй школы. Праграма матэматычнага факультэта.

6. Тэма, сюжэт музычнага твора.

[Ад грэч. programma — распараджэнне, аб’ява.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)