назва, ‑ы, ж.
1. Абазначэнне словам чаго‑н., найменне чаго‑н. Назва мінералу. ▪ [Сыны] ведаюць цяпер назвы ўсіх птушак, .. назвы розных дрэў. Бядуля. // Абазначэнне словам аднаго прадмета, адной з’явы і пад., якое вылучае іх з шэрагу ўсіх іншых. Назва вуліцы. Назва рамана. ▪ Нехта даў трапную назву вёсцы — Запалянка. Пестрак.
2. Спец. Асобны друкаваны твор, які мае адзін загаловак. Выдадзена 70 назваў падручнікаў. У бібліятэцы некалькі тысяч назваў кніг. // Абазначэнне аднаго прадмета, незалежна ад колькасці тых, што ўжо ёсць. Цэх спецыяльнага ліцця пачне выпускаць каля ста назваў дэталей. «Беларусь».
•••
Адна (толькі) назва — аб кім‑, чым‑н., што не адпавядае свайму прызначэння).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)