вурката́ць, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі; глуха грукатаць. Імжыў цёплы дожджык, шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. Грахоўскі. Вуркаталі машыны, гаманілі людзі, і снежны пыл пурыўся над дарогай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Тое, што і вясёлка. Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў. В. Вольскі. Стала радуга, як арка, У блакіце. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупы́, -а́я, -о́е.

1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

Скупая суседка.

Скупа (прысл.) траціць грошы.

2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

С. падарунак.

3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

С. беркавец сена.

С. кілаграм цукру.

Скупая вячэра (бедная, мізэрная).

4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

С. дожджык.

Скупыя словы пахвалы.

С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. ску́пасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імглі́цца, ‑ліцца; незак.

1. Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла. Панчанка. І дзень і ноч імгліцца дождж. Машара. З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца. Барадулін.

2. Засцілацца, ахутвацца імглой. Далеч снежная імгліцца. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рось ’малы, драбнюткі дожджык, імгла, туман, імжа’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг., Байк. і Некр.; рагач. Мат. Гом.; ПСл, ЛА, 2), ’раса’ (ПСл). Рус. паўд. рось ’імжа, імгла’, ’раса’. Утворана пры дапамозе суф. *‑ь (з адцягненым значэннем) ад раса́ (гл.), магчыма, пры ад’ідэацыі морась (гл.). Сюды ж ёлкыя рось ’імгла’ (чавус., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.

Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба. Быкаў. Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́зкаць ’пырскаць’ (Шат., Гарэц.). Рус. бры́згать, укр. бри́зкати, польск. bryzgać, балг. бръ́згам і г. д. Прасл. *bryzg‑ ’пырскаць’. Параўн. лат. brũzgat, brùzgât ’пырскаць’, brùzgas ’бурбалкі пены’, літ. bruzė́ti ’шумець, клекатаць’ і г. д. Першапачаткова гукапераймальнае. Гл. Бернекер, 93–94; Праабражэнскі, 1, 48; Брукнер, 43; Фасмер, 1, 222; Фрэнкель, 1, 57; Слаўскі, 1, 45. Сюды ж брызкль ’халодны дожджык’ (Янк. II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.

2. каму-чаму. Паўтараць чые‑н. словы, якія-н гукі. Манатонна гудуць тэлефонныя правады. Ім туруюць камары. Масарэнка. Вечар... Вечар асенні, хмуры... Дожджык цалуе шыбы. Вецер пяе — туруе. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́шальнік, ‑а, м.

1. Той, хто вешае людзей. А чаму ж той ваш вешальнік не пускаў слязы, калі вешаў Івася Казімерчыка? Чорны.

2. У спалучэнні з назоўнікам — правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам. У камеру ўваходзіў дзяжурны памочнік начальніка астрога, старшы наглядчык Дожджык, які здаўся Лабановічу з першага погляду падобным да Мураўёва-вешальніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)