до́жджык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́жджык до́жджыкі
Р. до́жджыку до́жджыкаў
Д. до́жджыку до́жджыкам
В. до́жджык до́жджыкі
Т. до́жджыкам до́жджыкамі
М. до́жджыку до́жджыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

до́жджык, -ку м., уменьш., разг. до́ждик;

пасля́ ~ку ў чацве́рпогов. по́сле до́ждичка в четве́рг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́жджык, ‑у, м.

Разм. Памянш. да дождж (у 1 знач.); дробны невялікі дождж. Густы дробны дожджык цыркае зверху, цягнецца золкай павуцінай. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дождж, дажджу́, мн. дажджы́, дажджо́ў, м.

1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе кропелек вады.

Два дні ішоў д. 3 вялікага грому малы д. (з нар.).

2. перан. Пра тое, што сыплецца ў мностве.

Д. асколкаў.

Д. канфеці.

Зорны дождж — з’яўленне на начным небе мноства метэарытаў.

|| памянш. до́жджык, -у, мн. -і, -каў, м.

|| прым. дажджавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбню́ткі, -ая, -ае.

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

Пачынаўся д. дожджык.

Драбнюткае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закра́паць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Пачаць крапаць.

Пад вечар закрапаў дожджык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ждик уменьш. до́жджык, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побры́згивать несов. папы́рскваць;

до́ждик побры́згивает до́жджык папы́рсквае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак., што.

1. Змачыць кроплямі расы.

А. ногі.

2. Увільгатніць, пакрыць кроплямі вадкасці.

Дожджык вясновы абрасіў зямлю.

|| незак. абро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брызку́ль ’халодны дожджык’. Гл. бры́зкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)